Дарагія беларусы, калі вы ведаеце якую-небудзь інфармацыю з гомельскай лякарні хуткай дапамогі – калі ласка, дзяліцеся з журналістамі. Не дайце рэжыму замоўчваць стан здароўя Марыі Калеснікавай».
UPD. Каманда Віктара Бабарыкі паведамляе, што Марыю Калеснікаву прывезлі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада. Цяпер яна ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. Заўтра Марыю Калеснікаву павінны перавесці ў хірургічнае аддзяленне.