Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі паведамляе, што візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» цяпер працуе і для Беларусі. Першыя беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання ў Чэхіі.
Святлана Ціханоўская: «Сёння я хачу сказаць дзякуй чэшскай няўрадавай арганізацыі арганізацыі за тое, што ў крытычны момант менавіта яна стала гарантам для беларускіх студэнтаў у межах праграмы «Грамадзянская супольнасць» і дала ім магчымасць атрымаць візы».
Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі ў Чэхіі прыкладзе ўсе намаганні, каб таксама стаць гарантам для беларускіх студэнтаў у межах візавай праграмы «Грамадзянская супольнасць» на наступны год.