Святлана Ціханоўская: «Сёння – міжнародны дзень валанцёра.
І ў гэты дзень я хачу сказаць дзякуй кожнаму і кожнай, хто дзень за днём робіць унёсак у нашую агульную справу. Хто на чыстым энтузіязме, веры ў дабро, жаданні здабыць Беларусі лепшую будучыню – прысвячае частку свайго жыцця і вялікую долю сілаў дапамозе дэмакратычнаму руху. Вашая праца і самааддача ўразілі ўвесь свет, паказалі што адметная рыса беларусаў – не абыякавасць, як было прынята лічыць, а салідарнасць, любоў, спачуванне і ўзаемадапамога.
У Офісе ёсць валанцёрская праграма, якая аб'ядноўвае беларусаў рознага ўзросту і розных прафесійных галінаў. Кожны тыдзень да яе далучаюцца людзі, у якіх ёсць велізарнае жаданне дапамагаць – яны штодня адгукаюцца на нашыя задачы, далучаюцца да валанцёрскіх праектаў і прапануюць ідэі новых, робяць працу нашай каманды лепш. Вялікі дзякуй усім валанцёрам Офіса!
Калі вы таксама гатовыя дапамагаць – далучайцеся да нашай валанцёрскай праграмы праз @AskOffice_bot».