• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Адказы на галоўныя пытанні пра працу Кантактнай групы Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю

    08 снежня, 2022

    У сакавіку 2022 г. Рада Еўропы прыняла рашэнне спыніць усе кантакты з рэжымам. У тым жа рашэнні ўтрымлівалася ўказанне органам Рады Еўропы паглыбіць адносіны з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю з фокусам на такія тэмы, як абарона правоў чалавека, незалежныя СМІ і моладзь. У верасні 2022 г. было прынятае рашэнне пра стварэнне Кантактнай групы Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю.

    1. Што такое «Кантактная група Рады Еўропы па адносінах з Беларуссю»? Для чаго яна створаная?

    Кантактная група створаная рашэннем Рады Еўропы для супрацоўніцтва з Беларуссю, якая прадстаўленая дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю.

    2. Якія задачы вырашае Кантактная група?

    Задачамі Кантактнай групы з'яўляюцца каардынацыя і забеспячэнне ўзаемадзеяння Рады Еўропы з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі, а таксама распрацоўка, падрыхтоўка і рэалізацыя праграмаў і праектаў для падтрымкі развіцця дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі.

    3. Якія паўнамоцтвы ёсць у Кантактнай групы? На падставе якіх дакументаў яна дзейнічае?

    Кантактная група створаная Генеральным Сакратаром Рады Еўропы на падставе рашэння Камітэта міністраў Рады Еўропы ад 7 верасня 2022г. З рашэннем можна азнаёміцца ​​па гэтай спасылцы.

    4. Які фармат працы ў Кантактнай групы? Якая рэгулярнасць сустрэчаў Кантактнай групы?

    Кантактная група плануе рэгулярна збірацца для кансультацый. На сённяшні дзень адбылася адна сустрэча – 7 лістапада.

    5. Які склад Кантактнай групы? Хто туды ўваходзіць? Ці можа гэты склад мяняцца?

    У склад кантактнай групы ўваходзяць прадстаўнікі падраздзелаў Рады Еўропы, дэмакратычных сілаў (ОСЦ, АПК, КР), грамадзянскай супольнасці (БХК, «Вясна», Рада, БАЖ, ByNGO) і супольнасцяў (Бацькаўшчына – па пытаннях культуры і дыяспараў, феміністычная супольнасць, уключаючы  фемгрупу КР – па пытаннях гендарнай роўнасці) Беларусі.

    • Склад Кантактнай групы:

    Дэмакратычныя сілы і супольнасці:

    – Аляксандр Шлык, спецыяльны прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах;
    – Уладзімір Астапенка, Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі;
    – Таццяна Марыніч, Каардынацыйная Рада;
    – Юлія Міцкевіч, феміністычная супольнасць;
    – Бацькаўшчына, арганізацыя, якая працуе з дыяспарамі і беларускай культурай.

    Грамадзянская супольнасць

    – Алег Гулак, Беларускі Хельсінкскі Камітэт;
    – Павел Сапелка, Праваабарончы цэнтр «Вясна»;
    – Алег Агееў, Беларуская асацыяцыя журналістаў;
    – Маргарыта Варыхава, Рада: Беларуская нацыянальная рада моладзі;
    – Партнёрства арганізацый грамадзянскай супольнасці ByNGO.

    Тэматычныя напрамкі шмат у чым абумоўленыя прыярытэтамі, вызначанымі камітэтам міністраў Рады Еўропы ў рашэнні ад 16 Сакавіка 2022 г.

    Да працы будуць прыцягвацца дадатковыя эксперты.

    6. Хто прымае рашэнні пра склад Кантактнай групы?

    Запрашэнні для ўдзелу ў працы Кантактнай групы накіроўвае Генеральны Сакратар Рады Еўропы. Прадстаўнікі ад Беларусі былі вызначаныя Святланай Ціханоўскай адносна дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасцю Беларусі шляхам кансультацый у сектарах грамадзянскай супольнасці.

    7. Як можна атрымаць інфармацыю пра вынікі працы Кантактнай групы? Дзе яны будуць друкавацца?

    Кантактная група будзе інфармаваць грамадскасць пра сваю дзейнасць, у тым ліку праз СМІ.

    8. Што такое Action Plan, які распрацоўвае Кантактная група? Якія тэмы і пытанні ўваходзяць у Action Plan?

    Action Plan – дакумент, які прадугледжвае ажыццявіць тэматычныя прыярытэты для супрацоўніцтва ў канкрэтныя праграмы і праекты, стварыць план іх рэалізацыі.

    9. Якія формы ўзаемадзеяння Кантактнай групы з грамадзянскай супольнасцю і дэмакратычнымі актарамі прадугледжаныя?

    Прадбачацца кансультацыі, як у анлайн так і ў афлайн фарматах. У дадзены момант вядзецца збор прапановаў і ідэй для супрацоўніцтва з Радай Еўропы: https://cutt.ly/A12wWJ2.

    10. Як грамадзянская супольнасць можа ўплываць на змест Action Plan?

    У дадзены момант вядзецца збор прапановаў і ідэй для супрацоўніцтва з Радай Еўропы: https://cutt.ly/A12wWJ2. Гэта і стане асновай для распрацоўкі Action Plan.

    11. Ці прадугледжваюцца якія-небудзь формы кансультацый з арганізацыяй грамадзянскай супольнасці з нагоды Action Plan?

    Так, вядома.

    Апошнія навіны