• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Беларусь — краіна, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы»

    16 кастрычніка, 2025

    15 кастрычніка дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў выступіў з дакладам на мерапрыемстве «Пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі», арганізаваным групай сяброў дэмакратычнай Беларусі ў рамках Варшаўскай канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 2025.

    У дыскусіі таксама прынялі ўдзел Святлана Галаўнёва («Вясна»), Вольга Лойка (Plan B Media), заключнае слова сказала спецыяльная пасланніца Францыі па Беларусі Віёлен Білет дэ Вільмёр. Сярод удзельнікаў і гасцей — прадстаўнікі дыпламатычных місіяў Германіі, Швецыі, Францыі, Польшчы і іншых краінаў, а таксама міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

    З прывітальным словам выступіла Сюзанна Шутц, пастаянная прадстаўніца Германіі пры АБСЕ ў Вене. Мадэратаркай сустрэчы была Ірына Шульгін-Нюоні, амбасадарка Швецыі па асаблівых даручэннях па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права.

    У ходзе абмеркавання адзначалася, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычнай: працягваюцца палітычныя рэпрэсіі, рэкамендацыі АБСЕ і ААН ігнаруюцца. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць далейшага міжнароднага ціску на рэжым, падтрымкі палітвязняў і дакументавання злачынстваў супраць чалавечнасці.

    Леанід Марозаў: 

    «Беларусь застаецца краінай, дзе парушэнне правоў чалавека стала часткай сістэмы. Наш абавязак — дамагацца праўды, справядлівасці і адказнасці».

    Апошнія навіны