• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Павел Церашковіч — пра скарачэнне колькасці навучальных установаў у Беларусі 

    16 кастрычніка, 2025

    За апошнія 25 гадоў у Беларусі было закрыта амаль дзве тысячы ўстановаў сярэдняй адукацыі. Колькасць вучняў скарацілася амаль на паўмільёна.

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч пракаментаваў сітуацыю:

    «Скарачэнне колькасці школ, безумоўна, абумоўлена найперш дэмаграфічнымі прычынамі: зніжаецца колькасць дзяцей, асабліва ў сельскай мясцовасці. Гэтыя працэсы ўласцівыя многім краінам, што апынуліся ў дэмаграфічным крызісе.

    Аднак афіцыйная прапаганда падае гэта як «аптымізацыю сістэмы адукацыі»: маўляў, школ становіцца менш, але на змену старым і «неэфектыўным» прыходзяць новыя, сучасныя, добра абсталяваныя.

    Пад выглядам аптымізацыі адбываецца фактычны дэмантаж сацыяльных праграм. Скарачэнне колькасці школ вельмі нагадвае скарачэнне сеткі медыцынскіх устаноў. У абодвух выпадках фізічны доступ да гэтых паслуг ускладняецца.

    Пры гэтым тая ж прапаганда даводзіць, што выдаткі на навучанне аднаго вучня ў сельскай мясцовасці (7058,31 рубля ў год) больш чым у два разы вышэйшыя, чым у гарадах (3109,52 рубля ў год). Але калі перавесці гэтыя сумы, то гэта ўсяго каля 2000 і 900 долараў адпаведна. Ці гэта шмат? У Польшчы, Латвіі і Літве сярэднія выдаткі складаюць ад 7500 да 8500 даляраў на вучня. Па гэтых паказчыках Беларусь адстае нават ад Калумбіі, Турцыі і Мексікі, якія займаюць апошнія радкі табліц Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

    Дык ці можна на гэтыя сярэднія 1–2 тысячы долараў у год стварыць сапраўды «сучасныя і добра аснашчаныя» школы? Ці можна забяспечыць настаўнікам годны ўзровень жыцця? Пытанні, хутчэй, рытарычныя. Але яны добра паказваюць сапраўдныя прычыны так званай «аптымізацыі».

    Апошнія навіны