Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Саннай Марын.
На сустрэчы абмяркоўвалі:
- Сітуацыю з палітвязнямі, ўмовы ў турмах і міжнародныя механізмы іх вызвалення. Ціханоўская папрасіла падтрымаць рэпрэсаваных – многія пачынаюць выходзіць з турмаў і ім патрэбная рэабілітацыя.
- Магчымасць перайменавання назвы Беларусі ў Фінляндыі. Зараз у фінскай мове Беларусь называюць «Белай Расіяй» (калі ў перакладзе). Перайменаванне было б правільным сігналам беларускаму народу.
- Ролю рэжыму ў вайне. Ціханоўская сказала, што рэжым нясе поўную адказнасць за тое, што ўцягвае ў вайну ўсю краіну. Ціханоўская заклікала Фінляндыю выступіць у падтрымку беларускага суверэнітэта і патрабаваць вывад расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі.
- Магчымасць аказання дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і тым беларусам, якія шукаюць бяспечны прытулак у краінах Еўрасаюзу. Пасля мінулага візіту Фінляндыя выдзеліла дапамогу беларускім праваабаронцам і студэнтам.
Потым Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў з удзелам каля 100 экспертаў (офлайн і онлайн).
Таксама Ціханоўская правяла брыфінг перад пасламі 17 краінаў, акрэдытаваных у Фінляндыі.