Сустрэча з Вялікім герцагам Люксембурга Гіёмам і прэм’ер-міністрам Ксаўе Бетэлем прайшла падчас форуму ў Давосе. Святлана Ціханоўская папрасіла кіраўніцтва Люксембурга звярнуць увагу на ўмовы ў турмах і новыя затрыманні, і прыкласці намаганні па вызваленні палітвязняў.
Святлана Ціханоўская прапанавала кіраўніцтву Люксембурга разглядзець пытанне дапамогі рэпрэсаваным і іх сем’ям. Таксама падчас сустрэчы яны абмеркавалі супольныя дзеянні на ўзроўні ЕС. Прэм’ер Люксембурга смела і актыўна выказваўся па Беларусі з пачатку падзеяў 2020 года, і падтрымліваў беларусаў.