Сёння, 21 снежня, у Вільні, насупраць беларускай амбасады, была адкрытая фрэска ў гонар лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.
У цырымоніі ўзялі ўдзел віцэ-міністр Літвы Мантас Адоменас, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, юрыстка Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, а таксама калегі і сябры Алеся.