У сваім лісце міністр замежных справаў Эстоніі Урмас Рэйнсалу паведаміў Офісу Святланы Ціханоўскай пра тое, што:
– эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў;
– беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы ці віда на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя ўніверсітэтамі.
Урмас Рэйнсалу: «Я цалкам падзяляю вашую думку пра тое, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак – падтрымліваць памкненні моладзі».