Таццяна Шчытцова: «Гэтая дата – 17 лістапада – узнікла на гістарычных падставінах, якія робяць яе асабліва важнай для сучаснага беларускага студэнцтва. Яна звязана з гераічнай барацьбой чэшскага студэнцтва за нацыянальную незалежнасць у 1939 годзе. Гэта дзень міжнароднай салідарнасці студэнтаў і студэнтак, якія аб'ядноўваюцца, каб супрацьстаяць такім з'явам, як нацызм.
У Беларусі больш за 50 студэнтаў і студэнтак прызнаны палітзняволеннымі. Моладзь вымушана пакідаць краіну з-за рэпрэсій, пераследу і пагроз з боку адміністрацыі ВНУ і (нелігітымнай) ўлады. Колькасць беларускіх студэнтаў і студэнтак за мяжой імліква расце. Яны аб'ядноўваюцца ў суполкі, каб дапамагаць адно аднаму.
Віншаванні ў гэты дзень – гэтак жа як і на 8 сакавіка, – гэта словы узаемнай падрымкі і салідарнасці, вызначэння агульных каштоўнасцяў і агульнага бачання будучыні, у якім не павінна быць месца гвалту і дыскрымінацыі і ў якім моладзь мае усе магчымасці, каб свабодна вучыцца і ўдзельнічаць у развіцці краіны.
Я віншую нашае студэнцтва з гэтым днём! Жадаю ўзмацнення салідарнасці – таксама і на міжнародным узроўне! Супраць вайны, супраць рэпрэссіўных рэжымаў. Жадаю хутчэйшага вызвалення ўсім палітзняволеным!»