• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны
    14 мая, 2022

    Чэхія змяніла сваё рашэнне ў адносінах да беларусаў. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Чэхію

    Пасля з’яўлення інфармацыі ў прэсе пра «антыбеларускі законапраект» Святлана Ціханоўская наведала Чэхію. Там яна правяла тэрміновыя перамовы з прэзідэнтам Мілашам Земанам, прэм’ерам Петрам Фіялам, кіраўнікамі парламенту Маркетай Пекаравай і Мілашам Выстрчылам, мэрам Прагі Здэнекам Гжыбам, міністрам замежных справаў Янам Ліпаўскім, міністрам унутраных спраў Вітам Ракушанам, міністрамі культуры, адукацыі, дыгіталізацыі, а таксама сустрэлася з мясцовымі беларусамі […]
    14 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 13 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Чэхіі з Prague Support Team робяць браняпліты для ўкраінскіх вайскоўцаў і беларускіх добраахвотнікаў. У «Беларускім Легіёне», які дапамагае добраахвотнікам, адзначаюць, што гэтыя браняпліты – самыя надзейныя ў Еўропе. Чэшскія ВНУ працягнуць прыём беларускіх студэнтаў, дыскрымінацыі па прыкмеце […]
    13 мая, 2022

    ​Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім Канстанціна Дзюбайлы

    Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што, абараняючы Украіну, загінуў беларус Канстанцін Дзюбайла. Ён нарадзіўся ў Магілёве, пераехаў у Крывы Рог і яшчэ ў 2014 годзе ўступіў ва УСУ – каб абараніць Украіну ад расійскай агрэсіі. Канстанцін казаў пра тое, што свабода Беларусі будзе немагчымай без спынення «расійскага імперскага апетыту» – і таму ён сапраўды змагаўся за […]
    13 мая, 2022

    Літва на ўрадавым узроўні не дапусціць дыскрымінацыйных законаў супраць беларусаў

    Святлана Ціханоўская: «Як і вы, я кожны дзень чытаю навіны і бачу ўсе тыя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў розных краінах. Ужо два гады рэжым пазбаўляе пачуцця бяспекі беларусаў унутры краіны. Але стаўшы суагрэсарам у вайне супраць Украіны, ён паставіў пад пагрозу і беларусаў па ўсім свеце. Апошнія месяцы мы шмат працуем над тым, […]
    13 мая, 2022

    Сумесная заява Святланы Ціханоўскай і міністра адукацыі Чэхіі Петра Газдзіка па выніках перамоваў у Празе

    Міністэрства адукацыі, моладзі і фізічнай культуры цалкам падтрымлівае намаганні беларускай грамадзянскай супольнасці і надалей будзе аказваць падтрымку як рэпрэсаваным студэнтам і студэнткам, так і навуковым супрацоўнікам і супрацоўніцам, звольненым з палітычных прычынаў, а менавіта формай стыпендый для навучання або знаходжаннем на час навучання ці стажыроўкай.  Міністэрства таксама запэўніла беларускі бок, што Чэшскія вышэйшыя навучальныя ўстановы […]
    13 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 12 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL адправіў вялікі грузапасажырскі Ford Transit для беларусаў з Prague Support Team – беларусаў Чэхіі, якія займаюцца падтрымкай беларускіх добраахвотнікаў, дастаўкай экіпіроўкі, рыштунку і гуманітарнай дапамогі ва Украіну. Беларусы распрацавалі для УСУ тэст для таго, каб раскрываць […]
    13 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская пракаментавала рэакцыю на яе інтэрв’ю выданню «Настоящее время»

    Ціханоўская: «Добры вечар, сябры. Пакуль я пішу гэта, я вяртаюся з працоўнага візіту ў Прагу, і, як заўсёды, падчас стыковак паміж рэйсамі, заходжу ў сацсеткі, чытаю вашыя каментары і паведамленні. Зараз я бачу шмат словаў падзякі за вынікі візіту, у якім нас запэўнілі, што беларусы змогуць атрымліваць візы і адукацыю ў Чэхіі, – дзякуй вам […]
    12 мая, 2022

    У Сейме Літвы прайшлі кансультацыі на тэму Беларусі: першыя вынікі

    У двухбаковых беларуска-літоўскіх палітычных кансультацыях прынялі ўдзел дэпутаты групы «За дэмакратычную Беларусь» і прадстаўнікі дэмакратычных партый Беларусі. Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька расказвае, пра што дамовіліся падчас кансультацый: – У Літве не будуць прымаць дыскрымінацыйныя рашэнні на парламенцкім і ўрадавым узроўнях у адносінах да беларусаў. – Вядзецца праца над […]
    12 мая, 2022

    Ціханоўская распавяла пра сустрэчы з прэзідэнтам і міністрамі Чэхіі, дзе яе запэўнілі, што законы супраць беларусаў не будуць прынятыя

    Святлана Ціханоўская: «Я ведала, з якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы Чэхіі. Ведала пра камунікацыю з мясцовым МЗС, пра праблемы з атрыманнем візаў для беларусаў. Ведала пра закон, які абмяркоўваюць у Чэхіі. Ведала пра рызыкі для беларускіх студэнтаў, што ёсць пытанні наконт паступлення ў чэшскія ВНУ. І вось менавіта таму я тут. На сустрэчах міністр замежных спраў […]
    12 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 11 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Чэхію дамаглася выключэння Беларусі з закону, які б зрабіў міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай. Па словах Святланы, кіраўнік МЗС і прэзідэнт Чэхіі запэўнілі, што закон будзе перагледжаны з улікам інтарэсаў беларусаў. Разам […]
    11 мая, 2022

    Чэхія не будзе дыскрымінаваць беларусаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам у Пражскім замку – рэзідэнцыі кіраўніка Чэхіі. Ціханоўская распавяла чэшскаму прэзідэнту пра тое, што агрэсія Расіі супраць Украіны моцна палітызавала беларускае грамадства, у краіне распачаўся Антываенны Рух, дзейнічаюць партызаны. Ціханоўская распавяла пра дзейнасць валацёраў, актывістаў, а таксама добраахвотнікаў, якія змагаюцца ва Украіне. Ціханоўская адзначыла, што Лукашэнка спрабуе ўцягнуць Беларусь […]
    11 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 10 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўбеларусаў Беларуска Вольга Адамовіч прыняла ў сваім доме ў Любліне 2500 уцекачоў з Украіны. Яна наладзіла кантакт з валанцёрамі з Нідэрландаў, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі, дзякуючы чаму з гэтых краінаў да яе прывозяць гуманітарную дапамогу для ўцекачоў. Беларусы […]
    10 мая, 2022

    «Працягваем змагацца не толькі за Беларусь, але і за Украіну». Прэс-брыфінг Ціханоўскай ў Чэхіі

    «Я радая вярнуцца ў Чэхію. Як і многія беларусы, я адчуваю тут сябе як дома, нібы я сярод сяброў і блізкіх. Ад імя беларусаў, хачу падзякаваць спадарыні Адамавай-Пекаравай за цёплы прыём. Я радая, што Беларусь па-ранейшаму аб’ядноўвае Чэхію, незалежна ад палітычных поглядаў і партыйнай прыналежнасці.  Беларусы прадэманстравалі самім сабе і ўсяму свету, што мы народ. […]
    10 мая, 2022

    Ціханоўская прыехала ў Чэхію вырашаць пытанні міграцыі і адукацыі для беларусаў

    У Чэхіі пачалі распрацоўваць закон, які можа зрабіць міграцыю беларусаў у гэтую краіну немагчымай. Таму Святлана Ціханоўская сёння пачала тэрміновы працоўны візіт у Чэхію, каб сустрэцца з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, міністрамі ўнутраных і знешніх спраў, сенатам, міністрам адукацыі. Усе гэтыя сустрэчы патрэбныя, каб пераканаць іх падтрымліваць беларусаў далей, падзяляць рэжым і народ Беларусі і не дыскрымінаваць […]
    10 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу

    Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUuceCgqz8rHN1bNZTG3zGiu0N-0lUGscx8. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка. На размове вы можаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не […]
    10 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 9 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў У Варшаве адбыўся антываенны канцэрт, арганізаваны пры падтрымцы НАК. У выкананні Варшаўскага Вольнага аркестра і калектыву Lity Taler прагучала беларуская, украінская і польская музыка. Беларускія акторы з Тэатра Паўшэхнага (Teatr Powszechny) і Новага Тэатра (Nowy Teatr) зачыталі ўрыўкі […]
    09 мая, 2022

    Святлана Ціханоўская – пра 9 траўня: «Пуцін і Лукашэнка ўцягнулі Беларусь у вайну, у якой Расію чакае параза»

    Ціханоўская: «Я звяртаюся да вас, беларусы, і прашу: калі сярод вашых родных і знаёмых ёсць вайскоўцы і міліцыя – паразмаўляйце з імі. Звярніцеся да іх, нават калі пасля 2014-га, 2020-га ці лютага 2022-га вы больш не размаўляеце. Звярніцеся да іх і скажыце, што дыктатары прайграюць гэтую вайну. Што яны захочуць уцягнуць за сабой наш народ, […]
    09 мая, 2022

    Нарвегія прапануе беларускім студэнтам стыпендыі, праваабаронцам – дапамогу, Лукашэнку – новыя санкцыі: вынікі візіту Ціханоўскай у Нарвегію

    6 траўня Святлана Ціханоўская завяршыла афіцыйны візіт у Нарвегію. Яна правяла сустрэчы з прэм'ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, міністаркай замежных спраў Анікен Хюітфельд, старшынём парламента Масудам Гарахані, мэрам Осла Марыяне Борген і прадстаўнікамі асноўных палітычных партый. Таксама яна сустрэлася з міністрам па еўрапейскіх справах Ірландыі Томасам Бірнам, намеснікам генеральнага сакратара Рады Еўропы Б'ёрнам Бергу, кіраўніцтвам Нарвежскай […]
    09 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 2-8 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі экіпіроўку беларускім добраахвотнікам у Адэсе. У тым ліку той самы дрон ад маленькай беларускай Варвары (на фота). FreeShop Fundacja «ŻYVI» адправіў дапамогу беларусам Украіны. Яны ж даставілі ў Балгарыю дапамогу для […]
    08 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 7 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Каля помніка Старавіленскаму тракту ў вёсцы Мясота Маладзечанскага раёна беларусы пакінулі кветкі ў памяць пра загінулых украінцаў. Па гэтай дарозе ў свой час праязджаў Тарас Шаўчэнка. 14 траўня адбудзецца дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi. Мерапрыемства праводзіцца па […]
    07 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 6 красавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуска Аляксандра Гушча – адна з самых вядомых удзельніц жаночых маршаў і маршаў людзей з (не)абмежаванымі магчымасцямі. Яна запусціла новы праект #ArtOborona для падтрымкі украінцаў. Падрабязнасці тут. Беларуская мастачка Ксіша Ангелава напісала карціну, прысвечаную Украіне. Chatham House правёў […]
    06 мая, 2022

    «У вас павінен быць выбар». Франак Вячорка – пра тое, як насамрэч працуюць дэмсілы

    У гэтым відэа Франак Вячорка расказвае, як працуюць дэмакратычныя сілы, і прыводзіць прыклады сумеснай працы за апошні месяц: – Ціханоўская і Латушка правялі сустрэчу ў МУС Польшчы, што дазволіла вырашыць праблемы легалізацыі беларусаў. – Ціханоўская, Цапкала і Хоміч у Берліне правялі сустрэчы з нямецкімі палітыкамі, каб дамагчыся дапамогі для беларусаў. Больш падрабязна пра гэтую і […]
    06 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 5 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларусы Батумі сабралі гуманітарную дапамогу для ўкраінцаў. У Беларускім Доме ў Вільні ўшанавалі памяць Станіслава Шушкевіча спецыяльныя пасланцы па Беларусі, паслы ЗША, Літвы і Францыі. 8 траўня Варшаўскі Вольны аркестр запрашае на вялікі антываенны канцэрт. Мерапрыемства праводзіцца пры […]
    05 мая, 2022

    «Я чую і бачу абсалютнае адзінства і рашучасць». Ціханоўская сустрэлася з беларусамі і украінцамі ў Нарвегіі

    «Добры дзень, дарагія беларусы і шаноўныя украінцы! Дзякуй, што сёння мы можам сустрэцца вось так разам. Ведаеце, беларусы па ўсім свеце ужо два гады праводзяць у акцыі за свабодную Беларусь. Але пасля 24 лютага, калі пачалася вайна, усе нашыя акцыі – таксама і за Украіну. Лёсы нашых народаў узаемазвязаныя. Мы, беларусы, выдатна разумеем, што Украіна […]
    05 мая, 2022

    Замарозка рэзерваў Нацбанка, Лукашэнка не сыдзе ад адказнасці: Ціханоўская – пра візіт у ЗША

    Святлана Ціханоўская: «Часта ў мяне пытаюцца: навошта мы ездзім у гэтыя паездкі, якая ад іх карысць? Я разумею, што часам вельмі цяжка сачыць за ўсімі навінамі нашай міжнароднай працы. Але яна вельмі важная, каб не дазволіць Лукашэнку зрабіць тое, што ён рабіў гадамі – і зноў стаць прымальным для свету. Я вырашыла расказаць вам з […]
    05 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Праваабарончы цэнтр «Вясна» адправіў гуманітарную дапамогу ва Украіну – 35 скрыняў з прадуктамі і сродкамі гігіены. Дапамога ўкраінскім уцекачам ад FreeShop Fundacja «ŻYVI» дастаўленая ў Балгарыю. Пастар з Беларусі Тарас Цялькоўскі выйграў у Варшаве забег, прысвечаны Дню канстытуцыі. […]
    04 мая, 2022

    ​Святлана Ціханоўская выказала спачуванні родным і блізкім Станіслава Шушкевіча

    Ціханоўская: «Сёння ноччу памёр першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч. Я хачу выказаць шчырыя спачуванні родным і блізкім Станіслава Станіслававіча. Гэта вялікая страта для яго сям’і і для ўсёй нашай краіны. Шушкевіч стаў адным з айцоў беларускай незалежнасці – ён на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета паспрыяў наданню Дэкларацыі аб суверэнітэце статусу канстытуцыйнага закона. Менавіта Шушкевіч […]
    04 мая, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 3 траўня

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Harvard Advocates for Human Rights заклікае рэжым спыніць пераслед адвакатаў і неадкладна вызваліць Максіма Знака, Аляксандра Капшуля і Ігара Мінца – адвакатаў, асуджаных за прапаганду дэмакратыі. Беларусы Быдгашча выйшлі на акцыю з беларускімі і ўкраінскімі сцягамі, каб нагадаць […]
    03 мая, 2022

    Зварот Святланы Ціханоўскай з нагоды Дня Канстытуцыі Польшчы 3 траўня

    Ціханоўская: «Дазвольце мне павіншаваць усіх нашых польскіх сяброў з нацыянальным святам Польшчы – Днём Канстытуцыі. Я зычу народу Польшчы нязменных дабротаў свабоды, дэмакратыі і – што не менш важна ў нашыя дні – вечнага міру. Мы ў Беларусі ганарымся тым, што нашыя продкі былі датычныя да прыняцця першай у Еўропе напісанай дэмакратычнай Канстытуцыі. Канстытуцыя 3 […]