Аліна Коўшык: «Я нарадзілася і вырасла ў Гародні. Я мама 11-гадовага сына. Таму калі бачу, што састарэлыя палітыкі аб'яўляюць мабілізацыю, у першую чаргу я рэагую на гэта як жанчына. Мяне злуе, што для гэтых мужчынаў няважныя жыцці людзей. Мяне раз’юшвае, што ніхто з гэтых дыктатараў не ведае, што такое нарадзіць дзіцяці і выхаваць, але з такой лёгкасцю яны гатовыя накіраваць на смерць тысячы сыноў, мужоў і бацькаў.
Беларускі, гэта на вашых плячах трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах. Падыміце галаву і перастаньце сумнявацца, што вы не разумееце ў палітыцы ці вайне. Вы разумееце найлепей, бо гэта ваша зямля. А мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваіх дзяцей і свой дом».