Святлана Ціханоўская: «Рэжым спрабуе вырашыць праблемы ў эканоміцы – на гэты раз забараняючы павышаць цэны. З такім жа поспехам можна забараняць дажджы або тэмпературу ніжэй за нуль. Усё гэта не мае ніякага дачынення да рэальнасці і, на жаль, праблему не вырашае. Утрыманне цэнаў можа прывесці, хіба што, да дэфіцыту тавараў – што зробіць жыццё беларусаў яшчэ горшым.
Можна ўводзіць якія заўгодна ўказы, рэгуляваць якія заўгодна цэны. Але рэчаіснасць такая: гэтыя адчайныя спробы кантролю дэманструюць якраз адсутнасць кантролю і няздольнасць кіраваць сітуацыяй. Таму што галоўная і адзіная крыніца крызісу ў Беларусі – палітычнага, эканамічнага і гуманітарнага – гэта сам рэжым. І для вырашэння гэтых бедаў краіна павінна вызваліцца ад іх прычыны».