Учора, 28 траўня, міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд асабіста патэлефанавала Святлане Ціханоўскай і паведаміла ёй, што Міністэрства замежных спраў Нарвегіі будзе выкарыстоўваць назву Belarus замест Hviterussland («Белая Расія»).
Змена назвы адбываецца 29 траўня ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.
– Я радая, што ў гэты дзень мы можам аб'явіць пра змену назвы і прадэманстраваць нашую салідарнасць з дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, – кажа міністарка замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд.
Сёння Святлана Ціханоўская запрашае вас далучыцца да акцый і мерапрыемстваў, прысвечаных Беларусі!
Як вы можаце праявіць салідарнасць (і калі вы беларус, і калі не)?
- Рабіце данаты ў фонды, якія збіраюць сродкі і гуманітарную дапамогу для украінцаў і беларусаў. Гэта BySol, ByMedSol, PragueSupport, Free Belarus Center, Беларускі Моладзевы Хаб, Цэнтр Беларускай Салідарнасці, Беларускі дом у Варшаве, DAR, Partyzanka і FreeShop Partyzanka, Беларускi крызiсны цэнтр у Львове, «Краіна для Жыцця».
- Падтрымайце беларускіх добраахвотнікаў у шэрагах УСУ: полк Каліноўскага, полк «Пагоня».
- Пішыце лісты палітвязням праз ініцыятывы «Вклеточку» ці письмо.бел. Даведацца больш пра палітвязняў можна на сайце «Вясны», dissidentby.com, politzek.me.
- Размяшчайце сцягі, графіці, банеры, плакаты, хэштэгі #StandWithBelarus і #BelarusWithUkraine у гарадах.
- Калі гэта магчыма там, дзе вы знаходзіцеся, рабіце пікеты салідарнасці і аб'яднаныя акцыі з украінцамі.
- Расказвайце пра сітуацыю ў Беларусі, пра тое, што беларусы не роўна рэжым Лукашэнкі. Дзяліцеся навінамі пра Беларусь у сацыяльных сетках з хэштэгам #StandWithBelarus.