Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- 28 траўня ў Варшаве адбудзецца дабрачынны канцэрт у падтрымку Украіны. Сабраныя сродкі адправяцца ў фонд «ŻYVI», які займаецца дапамогай уцекачам і адпраўкай гуманітарнай дапамогі ва Украіну.
- Беларусы Быдгашча разгарнулі нацыянальны сцяг у цэнтры горада ў падтрымку палітвязняў.
- У Цэнтры Беларускай салідарнасці 28 траўня беларусы збяруцца, каб плесці маскіровачную сетку для добраахвотнікаў.
- Анатоль Лябедзька правёў у Швецыі сустрэчы ў парламенце, народным пасольстве і з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый. Ён расказваў пра сістэму бяспекі для новай Беларусі, падтрымку палітвязняў, дапамогу Беларусі.
- Ініцыятыўная група Support Woman адправіла першую партыю медыкаментаў ва Украіну для падтрымкі жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам.
- У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі палякамі ў Беларусі.
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- Беларусы перадалі ў «Дом воіна» ў Львове для 103 брыгады тэраабароны турнікеты і бандажы.
#непадпарадкаванне
- Беларусы ў Мінску ня згодныя з вайной.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 24 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 20 траўня: працягвае распаўсюджваць наратыў пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі Польшчы да Украіны.
#інфармацыйныфронт
- «Нам нельга быць разгубленымі». Святлана Алексіевіч расказала пра нацыянальную ідэю ў Беларусі, пошук якой не перастае быць актуальным.
- Валер Карбалевіч – пра тое, чаму насамрэч сустракаліся Лукашэнка з Пуціным, і чаму Расія раптам загаварыла пра перамовы.
- «Мэта – запалохванне ўсіх беларусаў». Юрыст Міхась Кірылюк распавёў пра папраўкі ў «расстрэльныя» артыкулы.
- Кіраўнік фонду BYSOL у эфіры ўкраінскага пятага канала распавёў пра ролю Беларусі ў вайне і дапамогу беларусаў украінцам.
#BelarusWithUkraine