• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская на ўручэнні прэміі Карла Вялікага: «Я не заклікаю прыехаць і перамагчы за нас»

    26 мая, 2022

    Сёння ў нямецкім Аахене Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Таццяна Хоміч, якая прадстаўляе сваю сястру палітзняволеную Марыю Калеснікаву, атрымалі прэмію Карла Вялікага. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская сказала, што гэтая прэмія Карла Вялікага належыць не ёй і не ім траім – яна належыць усім беларусам.

    Ціханоўская: «Калі б Оруэл пісаў пра Беларусь сёння, мы не лічылі б яго кнігі мастацкай літаратурай.

    • У лістападзе мінулага года я выступала з прамовай у Еўрапейскім парламенце і сказала, што ў нас няма яшчэ аднаго года. І мела рацыю: яго сапраўды не было.
    • Лукашэнка развязаў тэрор супраць уласных грамадзянаў, потым здзейсніў угон самалёта, паставіўшы пад пагрозу еўрапейскую бяспеку, арганізаваў міграцыйны крызіс.
    • На мінулым тыдні Лукашэнка вырашыў узаконіць забойствы апанентаў. Новай ахвярай можа стаць беларускі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, які абвінавачваецца ў тэрарызме.
    • Магчыма, вам надакучыла слухаць пра жахі, якія перажывае наш народ. Надакучыла слухаць, як дзве суседнія з Расіяй краіны пакутуюць і ўвесь час кажуць вам, што вы робіце недастаткова. Я не заклікаю прыехаць і перамагчы за нас. Я заклікаю сканцэнтравацца і на Беларусі.
    • Нельга адмяняць санкцыі супраць дыктатараў, паддаўшыся на іх шантаж. Пуцін і Лукашэнка падвышаюць стаўкі і спрабуюць стварыць уражанне, што яны меншае з двух злачынстваў. Галоўнай санкцыяй супраць Пуціна павінна быць свабодная Беларусь».

    Апошнія навіны