Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш.
- Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну разам з чатырма цалкам укамплектаванымі тактычнымі медыцынскімі заплечнікамі для медыкаў.
- Група прадстаўнікоў беларускай дыяспары сустрэлася з парламентарамі Эстоніі, прадстаўнікамі МЗС і МУС Эстоніі. Яны расказалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і ўзнялі пытанне вяртання візаў і ВНЖ для беларусаў Эстоніі.
- Святлана Ціханоўская, Таццяна Хоміч і Вераніка Цапкала разам выступілі на Oslo Freedom Forum. Яны расказалі пра два гады барацьбы Беларусі за свабоду і заклікалі гасцей форуму падтрымаць беларусаў.
- Фонд BYSOL апрацаваў больш за 10 000 запытаў на гарачай лініі з пачатку вайны.
- «Вясна» выпусціла дапаможнік па перадачах для зняволеных, каб спрасціць беларусам збор пасылак і перадач.
- Дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыбыла ў Кіеў. Яны даставілі аўтатранспарт для беларускіх добраахвотнікаў, падрыхтоўку і амуніцыю, а таксама прадукты.
- Ініцыятыўная група Support Woman адправіла першую партыю медыкаментаў ва Украіну для падтрымкі жанчын, якія сутыкнуліся з гвалтам.
- Беларусы перадалі ў «Дом воіна» ў Львове для 103 брыгады тэраабароны турнікеты і бандажы.
- Беларусы пачалі перадаваць VAC-апараты для лячэння ранаў украінскіх вайскоўцаў у бальніцы Украіны. Гэтым займаюцца арганізацыя «Звяно», беларусы Італіі і фонд медыцынскай салідарнасці.
- Польшча з ліпеня пачне прымаць заяўкі ад беларусаў на гуманітарныя візы і ВНЖ.
- Спецыялісты беларускай платформы WEMAYHELP 2.0 («Мы можам дапамагчы») дапамагаюць аднавіць ментальнае здароўе ахвярам вайны ва Украіне.
- Беларусы Гданьска, Сопата, Гдыні, Францыі, Лондана, Быдгашча, Беластока, Батумі выйшлі на акцыю ў падтрымку беларусаў, украінцаў і палітвязняў.
#непадпарадкаванне
- Партызаны ў Гомелі вывесілі нацыянальны сцяг.
- Беларусы Чыжоўкі пратэстуюць супраць фашызму, сталінізму і рашызму.
- Жыхары Ваўкавыска вывесілі банеры ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча, якога судзяць у турме ў Гродне.
- Беларусы Чыжоўкі падтрымалі спявачку Марго Ляўчук і яе бацькоў, якіх затрымалі і аштрафавалі.
- У Мінску спушчаны на ваду карабельчык з нашым нацыянальным сцягам.
- Беларусы Гродна працягваюць пакідаць антываенныя надпісы салідарнасці з народам Украіны і беларускімі палітвязнямі.
#сабатажпрацырэжыму
- Ініцыятыва @By_Pol высветліла, што акрамя загінулага лётчыка Мікалая Маркава, на баку РФ ваюе яшчэ адзін генерал ВС РБ. Гаворка ідзе пра былога намесніка камандуючага ВПС і СПА ВС РБ – Карэва Аляксандра Міхайлавіча 1966 года нараджэння.
#інфармацыйныфронт
- Media IQ выпусцілі відэа, у якім разбіраюцца маніпуляцыі з гісторыяй, «рэбрэндынг» Сталіна і «правільнае» мінулае – у «Год гістарычнай памяці» асабліва актуальна.
- Выйшла газета «7 чижей» ад мінчукоў Чыжоўкі: у ёй расказваецца пра новыя акцыі непадпарадкавання, навіны Антываеннага Руху, гісторыя палітвязня. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – у ім гісторыя расійскага ваеннага, які прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага ўкраінца, расповед Наталлі Дулінай пра чарговыя суткі, інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, якая роўна 2 гады таму ўступіла ў прэзідэнцкую гонку і шмат іншага. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
#BelarusWithUkraine