• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі ў Кіеве: прывёз гуманітарную дапамогу для добраахвотнікаў, працуе над офісам дэмсілаў

    24 мая, 2022

    Сёння дэлегацыя Офіса Ціханоўскай на чале з Валерам Кавалеўскім прыехала ў Кіеў з працоўным візітам. Кавалеўскі перадаў беларускім добраахвотнікам з палка Каліноўскага і палка «Пагоня» аўтатранспарт, а таксама медыкаменты, турнікеты і прадукты. Гэтую дапамогу сабралі беларусы і мэрыя Вільнюса, пра што дамовілася Святлана Ціханоўская з мэрам Вільнюса Рамігіюсам Шымашусам у красавіку 2022.

    У Кіеве Кавалеўскі працягне працу над офісам дэмакратычных сілаў. Дэлегацыя правядзе працоўныя сустрэчы з украінскімі ўрадоўцамі, дэпутатамі, экспертамі, журналістамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці. Усе гэтыя сустрэчы – дзеля таго, каб расказваць пра беларусаў і нашую барацьбу.

    Апошнія навіны