Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Святлана Ціханоўская заклікала Еўразвяз увесці бязвізавы рэжым для беларусаў і «план Маршала» пасля Лукашэнкі.
- «Якіх цудаў вы чакаеце ад людзей, якім вялізнае задавальненне дастаўляе выгляд разгромленай чужой кватэры?»: жонка палітвязня Ігара Лосіка Дар'я выказалася пра рашэнне Вярхоўнага суда, які пакінуў сёння ў сіле прысуд яе мужу (15 гадоў калоніі), Сяргею Ціханоўскаму (18 гадоў) і іншым фігурантам справы.
- Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнткай Малдовы Маяй Санду. Яны абмяркоўвалі рызыкі эскалацыі вайны, неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці, каб дапамагчы Украіне, працу ў Малдове беларускіх кампаній (у тым ліку ІТ), запуск парламенцкай групы Сяброў Беларусі.
- Беларусы Батумі выйшлі на антываенную акцыю ў падтрымку Украіны.
- Святлана Ціханоўская – пра працоўнага «Нафтана» Уладзіміра Крысёнка, які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў: «Заўтра ў мяне запланаваныя сустрэчы з кіраўніком МУС і міністрам замежных спраў Славакіі, прэм'ер-міністрам Балгарыі, выступ на міжнародным форуме па бяспецы Globsec і прэс-канферэнцыя пасля яго. Я раздрукую фота Уладзіміра і вазьму яго з сабой на кожную сустрэчу. Бо калі палітыкам патрэбная канкрэтная прычына не весці ўгоды з дыктатарамі – вось яна».
- Валанцёры Цэнтра гуманітарнай дапамогі «ДАР» і Павел Латушка (на фота) далі падарункі для ўсіх дарослых і дзяцей з украінскіх і беларускіх сем'яў, якія цяпер пражываюць у шэлтэры фонду «Краіна для жыцця».
- Беларусы Чэхіі з Prague Support Team адправілі ў 110-ю асобную механізаваную брыгаду УСУ – 20 кавераў на шлемы і 20 падсумкаў для індывідуальных аптэчак.
- Тбілісі Шэлтар Сіці сумесна з Free Belarus Center праводзіць трэнінг для праваабаронцаў і актывістаў з Беларусі, якія зараз знаходзяцца ў Грузіі. Трэнінг пройдзе 18 чэрвеня з 11:00 да 17:00 у Тбілісі. Больш падрабязна тут.
- Цэнтр Беларускай салідарнасці праводзіць набор заявак на рэабілітацыйны адпачынак для дзяцей палітвязняў (ад 7 да 17 год). Падрабязнасці тут.
- 7 чэрвеня пройдзе анлайн-прэзентацыя Хаба Перамен 2.0. На прэзентацыі выступяць заснавальнік платформы «Голас» Павел Лібер, лідарка суполкі «Честные люди» Лена Жываглод і іншыя беларусы. Падрабязнасці тут.
#непадпарадкаванне
- Мужчына падпаліў сябе і міліцыянта падчас допыту ў Шклоўскім РАУСе.
- Жыхары Палігона-Калодзішчы сабраліся сёння на акцыі, каб натхніць беларусаў не спыняць супраціў.
- Беларусы ў Бараўлянах ушанавалі памяць герояў.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 31 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 1 чэрвеня: прапагандысты запэўніваюць, што адбываецца нібыта «спецаперацыя па выратаванні Украіны».
#інфармацыйныфронт
- Арцём Праскаловіч, Таццяна Хоміч, Аляксандр Азараў адказалі на самыя актуальныя пытанні ў антываенным стрыме Анатоля Лябедзькі.
- Беларусы Чыжоўкі выпусцілі чарговы нумар сваёй газеты.
#BelarusWithUkraine