• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла перад кіраўнікамі дзяржаваў на саміце Еўрапейскай народнай партыі ў Ратэрдаме

    31 мая, 2022

    Учора, 31 траўня, Святлана Ціханоўская прыбыла ў Ратэрдам з аднадзённым працоўным візітам. Падчас візіту Ціханоўская прыняла ўдзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі. На саміце прысутнічалі каля 50 лідараў урадаў і найбуйнейшых еўрапейскіх партый, у т.л. прэзідэнт Еўрапарламента Раберта Метсола, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Румыніі Клаус Ёханіс, канцлер Аўстрыі Карл Нехамер, прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіядзіс, прэм'ер-міністр Харватыі Андрэй Плянковіч, прэм'ер-міністр Славакіі Эдуард Хегер і многія іншыя.

    У сваім выступе Святлана Ціханоўская заклікала падзяляць беларускі народ і рэжым. Яна адзначыла дыскрымінацыю, якой падвяргаюцца беларусы і, у прыватнасці, беларускія студэнты з-за сваёй нацыянальнасці. Ціханоўская прапанавала ўвесці бязвізавы рэжым для беларусаў, працягваць трымаць саўдзельнікаў рэжыму пад санкцыямі і не заключаць ніякіх угодаў з дыктатарамі.

    Ціханоўская заклікала ўмацаваць супрацоўніцтва паміж ЕС і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а таксама паскорыць распрацоўку і прыняцце «Плана Маршала для Беларусі», які б дапамог у правядзенні хуткіх рэформаў пасля змены ўлады ў Беларусі. «Для беларусаў гэта было б моцным знакам таго, што іх барацьба не дарэмная», – сказала Святлана Ціханоўская.

    Поўны тэкст выступу Святланы Ціханоўскай на саміце Еўрапейскай народнай партыі даступны на беларускай, рускай і англійскай мовах.

    Паглядзець відэа выступу Святланы Ціханоўскай можна па спасылцы.

    Апошнія навіны