• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра працоўнага «Нафтана» Уладзіміра Крысёнка, які быў знойдзены павешаным пасля візіту сілавікоў

    01 чэрвеня, 2022

    «Працоўны «Нафтана» Уладзімір Крысёнак быў знойдзены павешаным. Тыдзень таму яго затрымлівалі сілавікі – яны абяцалі яму 12 гадоў турмы за ўдзел у забастоўцы. Я доўга падбірала словы, каб сказаць пра гэта, але я думаю гэтак жа, як і вы – калі шчыра, цэнзурных словаў для рэакцыі на гэта не існуе.

    Заўтра ў мяне запланаваныя сустрэчы з кіраўніком МУС і міністрам замежных спраў Славакіі, прэм'ер-міністрам Балгарыі, выступ на міжнародным форуме па бяспецы Globsec і прэс-канферэнцыя пасля яго. Я раздрукую фота Уладзіміра і вазьму яго з сабой на кожную сустрэчу. Бо калі палітыкам патрэбная канкрэтная прычына не весці ўгоды з дыктатарамі – вось яна. Пагадзіцца на шантаж Лукашэнкі і дамаўляцца пра штосьці без выканання ім галоўных умоваў – спынення рэпрэсій, вызвалення палітвязняў, сумленных выбараў, а цяпер і вываду расійскіх войскаў – значыць ухваліць яго паводзіны.

    Уладзімір Крысёнак ужо не зможа расказаць сваю гісторыю. Значыць, заўтра я буду рабіць гэта за яго. А сёння я выказваю спачуванні яго родным і блізкім».

    Апошнія навіны