• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Бабінцава – новая прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях

    30 мая, 2022

    Святлана Бабінцава мае больш чым 20-гадовы досвед юрыдычнага кансалтынгу для міжнародных і беларускіх кампаній. З 2013 года ў якасці адваката яна абараняла грамадзянаў і арганізацыі ў судах. З 2020 года Святлана Бабінцава абараняла беларусаў у палітычна матываваных адміністрацыйных і крымінальных справах.

    Яна ўжо пачала сумесную работу з народнымі пасольствамі, прадстаўнікамі дыяспары, грамадзянскай супольнасці і праваабарончых арганізацый. Дзякуючы гэтаму Святлана Бабінцава будзе забяспечваць юрыдычную падтрымку па абароне беларусаў у краінах замежжа і ўнутры краіны.

    • Чым яшчэ яна будзе займацца?

    – Каардынаваць працу па пытаннях універсальнай юрысдыкцыі і пазоваў супраць прадстаўнікоў рэжыму, якія маюць дачыненне да парушэнняў правоў чалавека. Таксама яна будзе працаваць з дзяржаўнымі і праваабарончымі арганізацыямі па міжнародных механізмах.

    – Распрацоўваць рэформы прававых і інстытуцыйных механізмаў абароны правоў і свабодаў у адпаведнасці з Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі.

    – Працаваць над праектамі законаў аб аднаўленні правоў асуджаных па палітычных прычынах беларусаў. Гэта не толькі Акт рэабілітацыі, але і занясенне зменаў у крымінальнае заканадаўства Беларусі.

    Святлана Бабінцава ўжо пачала працу ў Офісе. Вы можаце дасылаць вашыя пытанні Святлане ў чат-бот Офіса @AskOffice_Bot. Таксама звязацца з ёй можна праз пошту legal@tsikhanouskaya.org.

    Апошнія навіны