Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Ва Украіне пачало працу прадстаўніцтва Офіса Ціханоўскай. Валер Кавалеўскі расказаў пра тое, у чым будзе заключацца праца. Сярод праблемаў, якія трэба вырашыць – блакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, міграцыйныя пытанні і інш.
- Беларускі журналіст працаваў асістэнтам блазна: у гэтым відэа ён расказвае, як ездзіў па Польшчы і падымаў настрой дзецям украінскіх уцекачоў.
- Святлане Ціханоўскай, Вераніцы Цапкала і Марыі Калеснікавай уручылі прэстыжную прэмію Карла Вялікага: «Узнагарода прызначаецца ўсім беларусам».
- Фонд BYSOL адправіў яшчэ адзін мікрааўтобус ва Украіну разам з чатырма цалкам укамплектаванымі тактычнымі медыцынскімі заплечнікамі для медыкаў.
- Беларуская ініцыятыўная група Support Ukrainian Women даслала 500 набораў Rape kit для пацярпелых ад гвалту жанчын Украіны.
- Беларусы перадалі генератар у батальён тэраабароны ў Славянску.
- Група прадстаўнікоў беларускай дыяспары (на фота): бізнесу, грамадзянскай супольнасці, дэлегат ад офіса Святланы Ціханоўскай і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі, сустрэліся з парламентарыям Эстоніі, прадстаўнікамі МЗС і МУС Эстоніі. Яны расказалі пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і ўзнялі пытанне вяртання ВНЖ для беларусаў Эстоніі.
#непадпарадкаванне
- Мінчукі пратэстуюць супраць вайны і рэжыму.
- Беларусы ў Бараўлянах патрабуюць свабоды палітвязням.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 25 траўня.
- Ініцыятыва @By_Pol высветліла, што акрамя загінулага лётчыка Мікалая Маркава, на баку РФ ваюе яшчэ адзін генерал ВС РБ. Гаворка ідзе пра былога намесніка камандуючага ВПС і СПА ВС РБ – Карэва Аляксандра Міхайлавіча 1966 года нараджэння.
#інфармацыйныфронт
- Стваральнік праекта «Беларускі Гаюн» Антон Матолька ў эфіры ўкраінскага тэлеканала «5 канал» распавёў, што азначае ліст Лукашэнкі генсаку ААН Гутэрышу, дзе той сцвярджае, што Беларусь не агрэсар і прапануе дамовіцца пра новы светапарадак: «Гэта танная маніпуляцыя, якая выкарыстоўваецца Аляксандрам Лукашэнкам шмат гадоў. Лукашэнка – ваенны злачынец, ён прамы ўдзельнік вайны ва Украіне і ён павінен адказваць на трыбунале перад судом, перад народам Украіны і народам Беларусі, у тым ліку».
- Стваральнік каналаў «Мая Краіна Беларусь» і «Вусы Лукашэнкі», а цяпер добраахвотнік Палка імя Кастуся Каліноўскага Сяргей Бяспалаў у эфіры канала «Україна 24» распавёў пра абарону Украіны беларусамі.
- Media IQ выпусцілі відэа, у якім разбіраюцца маніпуляцыі з гісторыяй, «рэбрэндынг» Сталіна і «правільнае» мінулае – у «Год гістарычнай памяці» асабліва актуальна.
#BelarusWithUkraine