Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Польшча з ліпеня пачне прымаць заяўкі ад беларусаў на гуманітарныя візы і ВНЖ.
- Спецыялісты беларускай платформы WEMAYHELP 2.0 («Мы можам дапамагчы») дапамагаюць аднавіць ментальнае здароўе ахвярам вайны ва Украіне.
- Беларусы Батумі выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- У Лондане прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі Беларусі (на фота).
- Беларусы стварылі беларускамоўны кавер на песню «Стэфанія».
#непадпарадкаванне
- Партызаны Касцюкоўкі выйшлі на антываенны пікет.
- Жыхары Гродна выступаюць супраць вайны.
- Мінчане Чыжоўкі выйшлі з пікетам у падтрымку Эдуарда Бабарыкі, які два гады знаходзіцца ў турме за тое, што ён сын Віктара Бабарыкі.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 27 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 27 траўня: прапагандысты запэўніваюць, што ашаламляльны поспех «спецаперацыі» ва Украіне, правядзенне якой планавалася за 4 дні (але аперацыя ідзе ўжо 4 месяц), выклікае «істэрыку на Захадзе».
#інфармацыйныфронт
- Аляксей Арастовіч распавёў пра тое, навошта Лукашэнку спатрэбілася сваё «народнае апалчэнне».
- Беларусы і беларускі расказалі, чаму пасля вымушанай эміграцыі з Беларусі дапамагаюць Украіне.
- Выйшаў новы выпуск «Честной газеты» – у ім гісторыя расійскага ваеннага, які прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага ўкраінца, расповед Наталлі Дулінай пра чарговыя суткі, інтэрв'ю Святланы Ціханоўскай, якая роўна 2 гады таму ўступіла ў прэзідэнцкую гонку і шмат іншага. Спампоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат, каб ратаваць беларусаў ад тэлевізара.
- «Расійская прапаганда хоча зрабіць Беларусь часткай «рускага свету»», – заявіў Павел Латушка ў інтэрв'ю аўстрыйскаму медыя Zeit Online і польскаму выданню Super Express.
#BelarusWithUkraine