Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Прадстаўнікі «Хрысціянскай візіі» выступілі на нямецкім «Каталікентагу» і расказалі пра тое, з якімі выклікамі сутыкаюцца беларускія цэрквы і хрысціяне ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны і як хрысціяне Беларусі выступаюць супраць вайны.
- Беларусы Торуня выйшлі ў горад, каб павіншаваць нобелеўскую лаўрэатку па літаратуры і чальца Каардынацыйнай рады Святлану Алексіевіч з днём нараджэння.
- Беларускія мастачкі працягваюць маляваць у падтрымку Украіны.
- У Батумі беларусы выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- Медыкі-валанцёры з Першага добраахвотнага мабільнага шпіталя імя Міколы Пірагова атрымалі ад фонду BYSOL чатыры цалкам укамплектаваныя ўзводныя заплечнікі тактычнага медыка.
- У Вільні прайшла акцыя ў падтрымку Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў.
- Беларусы з фонду «ŻYVI» даставілі гуманітарную дапамогу на Данецкі кірунак, дзе вядуцца баі.
- Беларусы даставілі партыю медыкаментаў для дапамогі жанчынам Украіны.
#непадпарадкаванне
- Актывісты Палігона-Калодзішчы падтрымалі беларускіх добраахвотнікаў.
- Мінчане Чыжоўкі падтрымалі Марыю Успенскую, мужа якой забілі сілавікі, а яе саму пачалі судзіць.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 30 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 31 траўня: беларуская прапаганда ў любой незразумелай сітуацыі працягвае абвінавачваць украінцаў – напрыклад, у забойстве двух беларускіх дальнабойшчыкаў, якія загінулі з-за запуску ракеты з тэрыторыі Беларусі.
#інфармацыйныфронт
- «Честные люди» расказваюць, чаму важна засцерагчы блізкіх ад прагляду тэлевізара: гэта можа выратаваць не толькі вашыя адносіны, але і іх інтэлект.
#BelarusWithUkraine