Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўбеларусаў
- Беларуска Вольга Адамовіч прыняла ў сваім доме ў Любліне 2500 уцекачоў з Украіны. Яна наладзіла кантакт з валанцёрамі з Нідэрландаў, Германіі, Іспаніі, Італіі і Францыі, дзякуючы чаму з гэтых краінаў да яе прывозяць гуманітарную дапамогу для ўцекачоў.
- Беларусы Чэхіі знялі невялікі фільм пра Руфіну Базлову – беларуску, якая стала вядомая дзякуючы сваёй творчасці і вышыванцы. У гэтым відэа Руфіна распавядае пра свае працы, якія не проста арнамент – у вышыванках дзяўчына малюе на актуальныя тэмы і падзеі.
- Актывістка асацыяцыі беларусаў у Італіі Юлія Юхно выступіла на XVII Нацыянальным кангрэсе FILCA CISL у Бергама. Яна распавяла пра барацьбу беларусаў з дыктатурай, пра дапамогу Украіне і пра тое, што беларусы і рэжым – не адно і тое ж.
- Беларусы Варшавы выйшлі на антываенную акцыю.
- Беларуская валанцёрка Анісія Казлюк дапамагае ўкраінцам у Львове. Раней яна працавала ў «Вясне» і была вымушаная з'ехаць з Беларусі. Яе гісторыю расказвае BYSOL.
- «Калі б не здарылася нашай інтэлігентнай рэвалюцыі 2020 года – сёння б беларускія салдаты ваявалі супраць Украіны». Беларускі і амерыканскі палітычны кансультант Віталь Шкляраў лічыць, што менавіта мірныя пратэсты 2020 года збераглі Беларусь ад поўнамаштабнага ўдзелу ў руска-ўкраінскай вайне.
- «Вольны хор» пачынае серыю дабрачынных канцэртаў у падтрымку Украіны. Аершы з іх пройдзе 20 траўня а 19:00 па адрасе Sala widowiskowa Broadway, ul. Rzymowskiego 32.
- Цэнтр Беларускай салідарнасці 15 траўня а 16:00 правядзе трэнінг па аказанні першай дапамогі параненым. Занятак правядзе былая фельчарка і чэмпіёнка Беларусі па муай-тай Ася Махно.
- Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікеркай Сейма Чэхіі і расказала пра беларускіх рэйкавых партызанаў, нагадала пра 50 тысяч рэпрэсаваных. Візіт Ціханоўскай у Чэхію праходзіць на фоне навінаў пра тое, што Чэхія можа забараніць выдачу візаў і ВНЖ беларусам, а таксама выключыць беларускіх студэнтаў з чэшскіх ВНУ. Гэтую праблему і збіраецца вырашыць Святлана Ціханоўская.
- Валанцёры ДАР у Вроцлаве ўзялі на апеку дзяўчыну з дзіцем 1,7 года і аказалі дапамогу: знайшлі неабходную вопратку, цацкі і вазок для маленькага і інш.
- Беларусы Шчэціна сабраліся, каб нагадаць пра ўсіх дзяцей, забітых расійскімі войскамі ва Украіне.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, даў справаздачу за 9 траўня.
#BelarusWithUkraine