Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Фонд BYSOL адправіў вялікі грузапасажырскі Ford Transit для беларусаў з Prague Support Team – беларусаў Чэхіі, якія займаюцца падтрымкай беларускіх добраахвотнікаў, дастаўкай экіпіроўкі, рыштунку і гуманітарнай дапамогі ва Украіну.
- Беларусы распрацавалі для УСУ тэст для таго, каб раскрываць расійскіх дыверсантаў, якія выдаюць сябе за беларускіх палітычных уцекачоў.
- Павел Латушка правёў сустрэчу з палітычным дырэктарам МЗС Харватыі Петарам Міхатавым. Харватыя лічыць рэжым суагрэсарам у вайне і працягне ціснуць на нелегітымную ўладу.
- Беларусы Шчэціна сабраліся, каб ушанаваць памяць забітых расійскімі войскамі ўкраінскіх дзяцей.
- Амбасадарка ЗША Джулі Фішэр і нам. дзяржсакратара Робін Даніган правялі сустрэчу з кіраўніком фонду BYSOL Андрэем Стрыжаком. Галоўнае з сустрэчы: ЗША бачаць розніцу паміж беларусамі і рэжымам.
- Беларусы і ўкраінцы распрацавалі дадатак, які дазваляе зазірнуць у вакно разбураных украінскіх гарадоў. Яны замянілі ўвесь кантэнт праграмы Look Out My Window на відэа з разбураных гарадоў Украіны.
- У Сейме Літвы прайшлі палітычныя кансультацыі (на фота) на тэму Беларусі: беларусаў не будуць дыскрымінаваць на ўрадавым узроўні ў Літве, для рэжыму створаць трыбунал.
- Беларусы правялі акцыю ў падтрымку ўкраінскай актывісткі Ірыны Зямляны каля амбасады Расіі ў Вільні.
- Украіна зноў будзе выдаваць беларусам віды на жыхарства.
- Dissidentby запусцілі сервіс, які дапамагае знайсці працу палітычным вязням.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 12 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 12 траўня: прапагандысты зноў пачалі расказваць пра нібыта існуючыя ва Украіне «біялабараторыі», у якіх выраблялі зброю.
#непадпарадкаванне
- Мінчукі пратэстуюць супраць вайны і рэжыму.
- Саюз маці сумесна з ТАА «Юркомпас» укараніў легальны алгарытм вызвалення ад прызыву і мабілізацыі ваеннаабавязаных.
- У Брэсце беларус выйшаў з антываенным плакатам да расійскага консульства. Ён атрымаў 10 сутак.
#інфармацыйныфронт
- Франак Вячорка ў інтэрв'ю «Стране для жизни» распавёў пра аб'яднанне дэмакратычных сілаў, прадстаўніцтва Ціханоўскай у Кіеве, кантакты з беларускімі добраахвотнікамі і інш.
- Марына Ментусава, Наста Базар, Яўгенія Доўгая і «Север» з Батальёна Каліноўскага расказваюць пра маштабы згвалтаванняў на вайне, што такое быць двойчы ўцякачкай, як беларускі дапамагаюць Украіне: валанцёраць, арганізуюць зборы, падтрымліваюць і рыхтуюць медыкаў для фронту.
- Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» распавяла, у якой ступені будучыня Беларусі залежыць ад вынікаў вайны, а ў якой – ад саміх беларусаў.
- Журналісты выдання MOST паразмаўлялі з беларусамі, якія валанцёраць ва Украіне і знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў.
#BelarusWithUkraine