• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Чэхія не будзе дыскрымінаваць беларусаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі

    11 мая, 2022

    Сёння Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам у Пражскім замку – рэзідэнцыі кіраўніка Чэхіі.

    Ціханоўская распавяла чэшскаму прэзідэнту пра тое, што агрэсія Расіі супраць Украіны моцна палітызавала беларускае грамадства, у краіне распачаўся Антываенны Рух, дзейнічаюць партызаны. Ціханоўская распавяла пра дзейнасць валацёраў, актывістаў, а таксама добраахвотнікаў, якія змагаюцца ва Украіне. Ціханоўская адзначыла, што Лукашэнка спрабуе ўцягнуць Беларусь у гэтую вайну, нягледзячы на тое, што беларусы катэгарычна супраць, і што зараз вельмі важна адрозніваць рэжым і народ – гэта не адно і тое ж.

    Ціханоўская падзякавала прэзідэнту за падтрымку беларускага дэмакратычнага руху і беларускай дыяспары – пару тыдняў таму ён сустракаўся з беларусамі Чэхіі. Прэзідэнт Зэман адзначыў, што пры кожнай нагодзе заклікае падтрымліваць беларускіх студэнтаў стыпендыямі і візамі. Яны абмеркавалі новы законапраект, які можа пазбавіць беларусаў магчымасці эміграваць у Чэхію, і выклікаў шырокае абмеркаванне сярод беларусаў. Прэзідэнт запэўніў, што Чэхія не будзе дыскрымінаваць беларусаў, і выказаў спадзяванне, што законапраект будзе адпаведна скарэктаваны.

    Прэзідэнт Зэман запэўніў Ціханоўскую, што паміж яго офісам і ўрадам Чэхіі праводзяцца кансультацыі і робіцца ўсё магчымае для адкрыцця беларускага прадстаўніцтва ў Празе. Прэзідэнт прапанаваў назваць прадстаўніцтва «Домам Беларусі» і выказаў спадзяванне, што яно будзе адкрытае ўжо сёлета, увосень. Прэзідэнт паведаміў, што будзе рады ўзяць удзел у адкрыцці. Зэман выказаў пажаданне, каб у «Доме Беларусі» маглі знайсці сабе месца прадстаўнікі дэмакратычных сілаў, а таксама розныя беларускія арганізацыі, ініцыятывы, суполкі беларускай дыяспары. 

    Прэзідэнт паабяцаў падняць пытанне прадстаўніцтва і выдачы візаў беларусам на бліжэйшай сустрэчы з чэшскім прэм’ерам.

    Апошнія навіны