Ціханоўская: «Сёння стала вядома, што, абараняючы Украіну, загінуў беларус Канстанцін Дзюбайла. Ён нарадзіўся ў Магілёве, пераехаў у Крывы Рог і яшчэ ў 2014 годзе ўступіў ва УСУ – каб абараніць Украіну ад расійскай агрэсіі. Канстанцін казаў пра тое, што свабода Беларусі будзе немагчымай без спынення «расійскага імперскага апетыту» – і таму ён сапраўды змагаўся за ўкраінскую і беларускую свабоду.
Ужо пяты беларус аддаў сваё жыццё за тое, каб спыніць расійскую агрэсію. Канстанцін – сапраўдны герой, якога мы заўсёды будзем памятаць. Мае спачуванні родным і блізкім Канстанціна».