• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Валер Кавалеўскі – са справаздачай з Вашынгтону. Ён паехаў туды працягваць вырашаць пытанні, узнятыя Ціханоўскай падчас візіту ў ЗША

    16 мая, 2022

    У канцы красавіка Святлана Ціханоўская прыляцела ў Вашынгтон, дзе сустрэлася з дзяржсакратаром, спікеркай і іншымі палітыкамі, каб узняць пытанні адказнасці рэжыма за ўцягванне Беларусі ў вайну, блакаванне яго актываў і дапамогі грамадзянскай супольнасці.

    Валер Кавалеўскі разам са стваральнікам канала «Беларускі Гаюн» Антонам Матолькам і супрацоўнікамі аналітычнага цэнтру iSANS Уладзем Кобецам, Сержам Харытонавым адправіліся ў Вашынгтон, каб перавесці гэтыя сустрэчы на працоўны ўзровень. У гэтым візіце больш часу на дэталёвую распрацоўку самых прынцыповых пытанняў для беларусаў:

    – як прыцягнуць Лукашэнку да трыбуналу за яго злачынствы супраць беларусаў і за тое, што ён уцягнуў Беларусь у вайну супраць Украіны;
    – як дамагчыся, каб санкцыі не шкодзілі сумленным беларусам і бізнесам, але зачынялі шчыліны, праз якія іх абыходзіць рэжым;
    – як наладзіць выдачу візаў для беларусаў;

    У ЗША падтрымліваюць адкрыццё прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў Кіеве. У хуткім часе Кавалеўскі зноў паедзе ва Украіну для працы над ім.

    Апошнія навіны