• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 17 траўня

    18 мая, 2022

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.

    Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:

    #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў

    • Беларускія мастачкі малююць у падтрымку Украіны (на фота).
    • Беларусы Эдвард Тарлецкі і Людміла Хрысцесева, якія жывуць у Швецыі, робяць камуфляжныя сеткі для ўкраінскага войска.
    • «Вольны хор» правядзе дабрачынны канцэрт у Варшаве 20 траўня а 19:00.
    • Цэнтр Беларускай Салідарнасці аказвае дапамогу ўсім людзям, якія былі вымушаныя ратавацца ад рэпрэсій у Беларусі ці вайны ва Украіне. Усе віды падтрымкі вы можаце атрымаць абсалютна бясплатна. Больш падрабязна па спасылцы.
    • Беларусы Кракава выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
    • У Брусэлі прайшла акцыя салідарнасці беларусаў з палітвязнямі і ўкраінцамі.
    • Беларусы Вроцлава сабраліся разам у падтрымку беларускіх палітвязняў і нагадаць пра беззаконне ў Беларусі.
    • Прадстаўнік НАК прыняў удзел у Глабальным саміце «Місія – мір», прысвечаным урэгуляванню ваенных канфліктаў.

    #сабатажпрацырэжыму

    • Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 16 траўня.
    • Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 17 траўня: прапаганда абвінавачвае Польшчу ў «фантомных імперскіх болях» і жаданні пашырэння сваёй тэрыторыі. Аднак менавіта ў дадзеную секунду Расія вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, рэалізуючы тыя самыя «фантомныя імперскія болі».
    • 16 траўня ў 04:12 на станцыі Асіповічы-1 (Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі) адбылося ўзгаранне новага будынка Лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання, паведамляе @belzhd_live. У выніку здарэння цалкам выгарэла некалькі кабінетаў станцыйнага тэхналагічнага цэнтра, уключаючы абсталяванне, якое знаходзіцца ў іх.

    #непадпарадкаванне

    • Жыхары Ваўкавыска правялі акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Аўтуховіча, якога пачнуць судзіць 18 траўня.
    • Беларусы ў Бараўлянах выйшлі ў падтрымку «Кнігаўкі», у якой у першы ж дзень працы сілавікі зрабілі ператрус.

    #інфармацыйныфронт

    • «Перамога бліжэй, чым нам здаецца», заявіў Сяргей Чалы ў эфіры «Euroradio-Live», каментуючы падзеі, якія адбываюцца.
    • Kyky.org запусцілі відэапраект «Мае залатыя». У першай серыі – маніфест беларускіх жанчын, якія выбралі не заставацца ўбаку, а рабіць усё, каб спыніць чортаву вайну.

    #BelarusWithUkraine

    Апошнія навіны