Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларусы Грузіі выйшлі на штотыднёвую акцыю ў падтрымку беларусаў і ўкраінцаў (на фота).
- Жыхары Гомеля дапамагаюць уцекачам з Украіны. Аксана Бяляева трымае апякунства над дзвюма ўкраінскімі сем'ямі. Чытайце яе гісторыю і гісторыю іншых гомельскіх валанцёраў.
- Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Іспанію сустрэлася з кіраўніком Сената Андэрам Хілем і абмеркавала з ім падтрымку беларускіх ініцыятываў у эміграцыі, санкцыі і дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя ўцякаць ад рэпрэсій у Беларусі і вайны ва Украіне.
- Актывістка асацыяцыі беларусаў Італіі «Supolka» Юлія Юхно правяла адукацыйную гутарку з ліцэістамі адной з адукацыйных установаў горада Фаэнца.
- Святлана Ціханоўская пракаментавала навіну пра ўвядзенне смяротнага пакарання за «замах на акт тэрарызму»: «Лукашэнка з дапамогай Нацыянальнага Схода вырашыў навеша0ць бірку «законнасці» на палітычныя забойствы апанентаў. Мы ўжо падалі ЕС для наступнага спісу санкцыяў спіс так званых дэпутатаў».
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
#непадпарадкаванне
- У Новалукомлі хлопец на цеплатрасе напісаў «Слава Украіне» і «Рускі ваенны карабель ідзі на…», а пад Чашнікамі каля вёскі Старыя Лаўкі на ваеннай гармаце намаляваў украінскі і беларускі сцягі. Яго затрымалі.
- Беларусы Дзяржынска нагадваюць, што ўраган, які прайшоў у горадзе, нанёс менш стратаў, чым Лукашэнка.
- Жэтоны з антываеннымі надпісамі зараз прадаюцца ў мінскім метро.
- Беларусы працягваюць выказваць падтрымку ўкраінскаму народу рознымі спосабамі.
- Бараўляны не забываюцца галоўнае: Лукашэнка – кат і злачынец.
- Мінчане ў Чыжоўцы выйшлі на акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча і ўсіх, каго пачалі судзіць 18 траўня.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 17 траўня.
#інфармацыйныфронт
- У якім стане знаходзіцца беларускае грамадства, чаму трэба зразумець тых, хто стаміўся змагацца, колькі людзей шчыра падтрымлівае рэжым у Беларусі, і ў чым шукаць матывацыю, каб не спыняцца – пра гэта расказвае сумленная баскетбалістка, экс-капітан зборнай Беларусі Кацярына Сныціна.
- На што жыве Офіс Святланы Ціханоўскай? Які гадавы бюджэт Офіса Ціханоўскай і ці плаціць яна падаткі? Ці дапамагае Офіс Ціханоўскай рэпрэсаваным беларусам? На гэтыя пытанні адказаў прадстаўнік Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі.
- Выйшла новая ўлётка ад мінчукоў Чыжоўкі. У ёй распавядаецца пра пратэстуючую Чыжоўку, Антываенны Рух, палітвязня Яўгена Бабака і інш. Спампоўвайце, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце самвыдат – людзі павінны ведаць праўду.
#BelarusWithUkraine