Учора, 16 траўня, Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе дэлегацыю з Фландрыі. У складзе дэлегацыі былі: прэм'ер-міністр Фландрыі Жан Жамбон, генеральны прадстаўнік Фландрыі Томас Кастрэл, кіраўнік адміністрацыі Ерун Авермеер, намеснік кіраўніка адміністрацыі Ян Сметс і дыпламатычны дарадца Пол ван дэн Дрышэ.
На сустрэчы абмеркавалі:
- стварэнне праграмаў для рэабілітацыі і адпачынку для палітычных зняволеных і іх сем'яў;
- аказанне дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ў межах Антываеннага Руху дапамагаюць Украіне;
- стварэнне пастаяннага прадстаўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў у Брусэлі для таго, каб утрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня, а таксама тлумачыць, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым;
- спосабы аказання падтрымкі грамадзянскай супольнасці, якая аказалася пад ціскам рэжыму.
Фландрыя аказвае дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, праваабаронцам і аналітычным цэнтрам. Праз пасольства ў Варшаве пры іх падтрымцы быў арганізаваны шэраг культурніцкіх мерапрыемстваў.