Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць.
Коратка – галоўнае за дзень працы Руху:
#падтрымкаўкраінцаўібеларусаў
- Беларускі футбаліст Юры Кендыш, які выступае за латвійскую «Рыгу», разам з партнёрамі па клубе набыў для ўкраінскага войска Nissan X-Trail.
- Беларускія валанцёры знайшлі і вярнулі гаспадарам ката з Бучы. Кот апынуўся ў Гомелі, дзе яго знайшлі беларускія валанцёры, якія ўбачылі кантакты на кулоне і звязаліся з гаспадыняй. Кату зрабілі новы ветэрынарны пашпарт і чып і перадалі польскім валанцёрам на мяжы. А тыя адправілі яго да гаспадароў.
- Беларусы Батумі правялі дабрачынны паўмарафон Run for Ukraine Batumi.
- Беларуска Лілія Яноўская ўзняла беларускі сцяг на найвышэйшую вяршыню свету Джамалунгму.
- Беларусы Лондана выйшлі на акцыю ў падтрымку Украіны.
- Беларусы Швецыі правялі акцыю ў падтрымку Украіны. Яна праходзіла ў няпростых умовах, паколькі побач рускія вырашылі правесці пікет супраць уступлення Швецыі ў НАТА.
- Беларускі і ўкраінкі бразільскага горада Салвадор далучыліся да флэшмобу #я_гуляю_не_вайне.
- Беларусы Гданьска, Гдыні і Сопата правялі акцыю салідарнасці і падтрымалі беларускіх добраахвотнікаў, якія абараняюць Украіну.
- 15 траўня дэлегацыя Беларусі ўшанавала памяць вязняў на ўрачыстай цырымоніі вызвалення лагера Маўтхаўзен. На цырымонію з нагоды 77-й гадавіны вызвалення канцлагера арганізатары не запрасілі прадстаўнікоў пасольства Беларусі ў Аўстрыі з прычыны саўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў агрэсіі супраць Украіны.
#сабатажпрацырэжыму
- Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне ваеннай тэхнікі па Беларусі, даў справаздачу за 15 траўня.
- Таксама «Беларускі Гаюн» апублікаваў агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды пра вайну ва Украіне за 16 траўня: рэжым зноў расказвае пра Украіну, якая нібыта «закідвала баевікоў і зброю» ў Беларусь, а таксама «легла пад Захад» пасля жніўня 2020 года.
#непадпарадкаванне
- Мінчукі дзякуюць батальёну Каліноўскага і абаронцам Марыупаля.
- Беларусы працягваюць выказваць сваё меркаванне супраць вайны
- Мінчукі ў Чыжоўцы смуткуюць па загінулым Паўле «Волаце», добраахвотніку з батальёна Каліноўскага, які абараняў Украіну.
#BelarusWithUkraine