Ціханоўская і Схінас абмеркавалі пытанні міграцыі беларусаў, як спрасціць парадак выдачы прытулку і ўмовы міграцыі для беларусаў, якія выехалі праз вайну і рэпрэсіі.
Таксама абмяркоўвалі выдачу дакументаў беларусам, у тым ліку пашпарт новай Беларусі, які б мог часова вырашыць праблему беларускіх уцекачоў.
Святлана Ціханоўская прасіла паспрыяць удзелу беларусаў і беларускіх дэмсілаў у міжнародных форумах і мерапрыемствах, узмацніць візавую падтрымку – можна было б выдаваць больш візаў у Мінску і каб яны былі доўгатэрміновыя, – адрозніваць рэжым Лукашэнкі ад беларусаў.
Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна падтрымліваць мабільнасць беларусаў, сувязі паміж беларусамі і еўрапейцамі, Беларуссю і Еўропай.