З пачатку 2020 года віцэ-прэзідэнтка актыўна падтрымлівала Беларусь, была адной з ініцыятарак і лабістаў народных амбасадаў Беларусі, якія з’явіліся ў розных краінах свету.
Разам з Ціханоўскай у складзе дэлегацыі былі прадстаўнікі беларускіх палітычных партыяў, народных амбасадаў.
Святлана Ціханоўская і Нікола Бір абмеркавалі як і якім чынам прыцягнуць рэжым да адказнасці, патрэбу фармалізаваць адносіны паміж Еўрапейскім парламентам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі, а таксама рэзалюцыю Еўрапейскага парламента да 25 сакавіка.
Нікола Бір выказала поўную падтрымку дэмсілам Беларусі.