• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі пра тое, што вайна была непазбежная

    23 лютага, 2023

    Сёння Лукашэнка заявіў, што ўварванне Расіі ва Украіну нібыта было непазбежным. На гэта адрэагавала нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская: 

    «Адзінае, што было непазбежна – гэта ўцягванне ў вайну Лукашэнкі, які не можа сказаць «не» свайму «старэйшаму брату». Гэтую вайну было вельмі проста пазбегнуць: не пачынаць яе. І ўжо сапраўды не станавіцца саўдзельнікамі.

    Не даваць тэрыторыю Беларусі для ракетных стрэлаў па мірных жыхарах ва Украіне. Не забяспечваць Расію матэрыяламі і лагістыкай. Не сяліць рускіх салдат у нас дома, дазваляючы ім прыносіць свае парадкі. Не станавіцца плячом да пляча з Пуціным, каб зрабіць краіну мішэнню для новых санкцыяў за саўдзел у вайне. Не саджаць у турму смелых беларусаў, якія спрабавалі перадухіліць гэтую катастрофу, і не страляць у іх.

    Усяго гэтага гэтага можна было не рабіць. І гэта і ёсць сапраўднае выратаванне краіны ад вайны». 
     

    Апошнія навіны