• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але яго падтрымала толькі Расія

    24 лютага, 2023

    У залі прысутнічалі ўсе дэлегацыі, у тым ліку расійская і лукашэнкаўская. Калі прэзідэнтка Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала на зацвярджэнне парадак дня, Савіных выступіў з пратэстам. Ён заявіў, што Святлана Ціханоўская нібыта не мае права выступаць, таму што «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады».

    Калі выступаў Савіных, шэраг дэлегацыяў пакінулі залю. Прэзідэнтка ПА АБСЕ паставіла пытанне на галасаванне, але толькі дзве дэлегацыі выступілі супраць зацвярджэння – расейская і лукашэнкаўская. Савіных перабіў прэзідэнтку і сказаў, што дэлегацыя рэжыму пакідае залю на знак пратэсту.

    Апошнія навіны