• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская – пра прысуд Алесю Бяляцкаму і яго калегам

    03 сакавіка, 2023

    «Прысуд для вясноўцаў – бесчалавечны, жорсткі, але прадказальны. Гэта помста за нязломнасць. Помста за салідарнасць. Гэта і плявок у твар міжнароднай праваабарончай супольнасці – калі садзяць віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека.

    Я бачыла фотаздымкi з суда. Бачыла вочы Алеся і іншых. У іх няма адчаю – але ёсць энергія, гатовасць працягваць барацьбу. Яны ведаюць, што робяць правільную справу.

    Алесь нават з турмы здольны прыцягваць увагу да Беларусі. Мы бачым, што дзякуючы яму Беларусь вяртаецца ў парадак дня. Дзякуючы яму гавораць пра іншых палітвязняў. Гэта вялікая ахвяра, на якую ён пайшоў дзеля ўсіх нас.

    Я ад усяго сэрца зычу Алесю Бяляцкаму, Уладзіміру Лабковічу і Валянціну Стэфановічу прайсці гэтае выпрабаванне хутчэй і без моцнай шкоды для здароўя. Вы – нашыя героі. Мы, усе беларусы, будзем рабіць усё магчымае, каб гэты жах скончыўся як мага хутчэй, і ніколі не паўтарыўся зноў».

    Апошнія навіны