28 лютага Святлана Ціханоўская выступіць на мерапрыемстве са студэнтамі Каледжа Еўропы і слухачамі Еўрапейскай дыпламатычнай акадэміі. Там яе сустрэне Рэктар Федэрыка Магерыні, экс-Вярхоўны прадстаўнік Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі.
Таксама прыме ўдзел у панэльных дэбатах, прысвечаных 40-годдзю CEPS: Еўропа, якую мы хочам. Еўропа, якая нам патрэбная. Дэбаты пройдуць сумесна з Маргрэт Вестагер (выканаўчай віцэ-прэзідэнткай Еўрапейскай камісіі па Еўропе па лічбавых тэхналогіях) і Марыяй Бурыч (генеральнай сакратаркай Рады Еўропы). Святлана Ціханоўская выступіць з прамовай пад назвай «Вайна не скончыцца, пакуль Беларусь не стане свабоднай», дзе раскажа пра беларускі дэмакратычны рух у святле вайны Расіі супраць Украіны.
1 сакавіка Ціханоўская адкрые Місію дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі. Таксама лідарка дэмакратычнай Беларусі сустрэнецца з віцэ-прэзідэнткай Еўрапарламента Ніколай Бір, з дэлегацыяй Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю і з беларускай дыяспарай.