Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў на асабістыя размовы
У гэтым відэа Святлана расказвае, з якімі прапановамі, пытаннямі і праблемамі сёння на асабістыя размовы прыходзілі беларусы. Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай на наступным тыдні – па гэтай спасылцы https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZItcO-qqTIuGtwgYmKyvddWjHg1sKxnGzXM. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Красакавік 2022 / Выпуск 6
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі беларусаў, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі ідэямі і […]
Калі беларусам пачнуць выдаваць гуманітарныя віды на жыхарства ў Польшчы? Вынікі новай сустрэчы працоўнай групы пры МУС
14 красавіка адбылася сустрэча працоўнай групы пры МУС Польшчы, у якую ўваходзіць Офіс Святланы Ціханоўскай, ЦБС і НАК. У Міністэрстве пацвердзілі прыняцце прапанаваных зменаў у цяперашняе заканадаўства. Мяркуецца, што гуманітарныя віды на жыхарства і гуманітарныя візы будуць выдавацца ўсім грамадзянам Беларусі, якія маюць у гэтым патрэбу, незалежна ад таго, прыехалі яны на тэрыторыю Польшчы з […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з мэрам Вільні
Сёння Святлана Ціханоўская і мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус правялі працоўную сустрэчу, у якой таксама прыняў удзел выканаўчы дырэктар Беларускай Рады Культуры Аляксандр Чахоўскі. Ціханоўская падзякавала палітыку за актыўную падтрымку беларусаў вось ужо паўтара гады: практычную дапамогу рэлакантам, шматлікія акцыі салідарнасці ў сталіцы Літвы (бела-чырвона-белыя сцягі на гарадскіх будынках і падсветка), цвёрдую пазіцыю Шымашуса па сітуацыі ў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 13 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Сёння стала вядома, што ў баі трагічна загінуў беларускі добраахвотнік – Зміцер Рубашэўскі. Яшчэ ў 2015 годзе ён прыехаў ва Украіну, каб адстойваць яе каштоўнасці і ўсе гэтыя гады вызначаўся сваёй неверагоднай адвагай. Зміцер быў «Народным героем Украіны» і назаўжды застанецца героем для ўсіх беларусаў. #непадпарадкаванне […]
Прайшоў першы вэбінар у рамках Антываеннага марафону «Пра што важна казаць зараз, каб спыніць вайну ва Украіне?»
8 красавіка 2022 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт правёў першы вэбінар у рамках Антываеннага Марафону «Пра што важна казаць зараз, каб спыніць вайну ва Украіне?». Марафон ініцыяваны вучонымі-гуманітарыямі з розных краін і адрасаваны шырокай аўдыторыі. Каардынатарка марафона і мадэратарка дыскусіі – прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Удзельнікі першага вэбінара: – Ігар Жалоба (гісторык, Нацыянальная […]
Далучайцеся да валанцёрскай праграмы Офіса Ціханоўскай
У гэтым відэа кіраўніца аддзела па знешніх сувязях Офіса Святланы Ціханоўскай Аляксандра Логвінава раскажа пра валанцёрскую праграму Офіса і адкажа на галоўныя пытанні: – Як працуе валанцёрская праграма? – Навошта беларусам удзельнічаць у валанцёрскай праграме? – Якія магчымасці дае ўдзел у праграме? – Як стаць удзельнікам валанцёрскай праграмы Офіса Ціханоўскай? Далучыцца да валанцёрскай праграмы можна […]
Што беларусы думаюць пра вайну і Антываенны Рух у Беларусі
14 красавіка, у 17:00 (па беларускім часе) Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і Цэнтр ZOiS (Берлін) пры падтрымцы праекту GCRF COMPASS правядуць вебінар, дзе абмяркуюць стаўленне беларусаў да вайны Расіі супраць Украіны, а таксама Антываенны Рух, як ён дзейнічае і як да яго ставяцца. Спікеры: – Аляксандра Логвінава – кіраўніца аддзела па […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 12 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. #непадпарадкаванне Героі батальёна Кастуся Каліноўскага працягваюць адстойваць незалежнасць Украіны. Жыхары мікрараёна Лошыца выступаюць супраць вайны. #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларускі дапамагаюць жанчынам, якія сутыкнуліся з сексуальным гвалтам падчас вайны, і збіраюць сродкі на іх рэабілітацыю. Толькі за адзін тыдзень збор перавысіў больш за 35 тысяч еўра. Фонд «Дыялог» адкрыў […]
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў на асабістую размову
Кожны можа зарэгістравацца па гэтай спасылцы https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZErde2trDIuGtZwj0NpPnIOVaYAoeAlmCwh – і атрымаць персанальны час на размову са Святланай і яе камандай у гэтую пятніцу, 15 красавіка. На тэлефанаванні вы можаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Далучайцеся!
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 11 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. #непадпарадкаванне Партызаны Чыжоўскага раёна выступаюць супраць вайны. Навабранцы батальёна Кастуся Каліноўскага працягваюць інтэнсіўную падрыхтоўку і праходзяць навучальны курс трэніровак. #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Беларуская мастачка Ірына Kovabata разам з валанцёрамі наведалі Чарнігаў і перадалі мясцовым жыхарам гуманітарную дапамогу. Беларускі доктар Максім Паўлоўскі паспяхова правёў цяжкую аперацыю на сэрцы ў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 9 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #непадпарадкаванне Канал «Беларускі Гаюн», які адсочвае перамяшчэнне расійскіх войскаў па Беларусі, апублікаваў аператыўную зводку ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі за 9 красавіка (частка 1, частка 2). Таксама канал «Беларусі Гаюн» папярэджвае пра пастку лукашэнкаўскіх сілавікоў. З дастаткова высокай ступенню […]
Святлана Ціханоўская правяла званок з валанцёрамі Офіса
Сёння Святлана Ціханоўская правяла званок з валанцёрамі Офіса. Яна падзякавала валанцёрам за іх працу і адказала на пытанні. Такія званкі са Святланай Ціханоўскай, прадстаўнікамі Офіса і дэмсілаў праходзяць рэгулярна. Кожны можа стаць валанцёрам Офіса, запоўніўшы гэтую анкету: https://tsikhanouskaya.org/be/initiatives/volunteers. Акрамя таго, цяпер вы можаце зарэгістравацца і праз чат-бот @AskOffice_Bot. Фота: Павел Крычко
Ціханоўская – Зяленскаму: «Міратворцам не можа быць Лукашэнка, які даўно забыўся на боль, які вы адчуваеце»
«Для мяне відавочна: каб узнавіць мір і бяспеку, расійскія войскі павінны выйсці з тэрыторыі і Украіны, і Беларусі. Але і Лукашэнка павінен сысці таксама. Зараз ён спрабуе перайграць, прабрацца на перамовы і выдаць сябе за міратворцу, а не суагрэсара Пуціна. Але ад імя беларусаў на перамовах павінны гаварыць сапраўдныя прадстаўнікі народу. А Лукашэнка і яго […]
У Сейме Польшчы прагаласавалі за папраўкі ў законы аб легалізацыі беларусаў. Канчатковае прыняцце чакаецца да канца тыдня
У выніку сустрэчаў працоўнай групы МУС з удзелам в.а. прадстаўніцы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціны Рыхтэр, прадстаўнікоў ЦБС і НАК на галасаванне былі выстаўленыя прапановы па змене заканадаўства аб легалізацыі беларусаў. Прынятыя наступныя змены для беларусаў: 1. Магчымасць атрымання гуманітарных візаў грамадзянам Беларусі непасрэдна на тэрыторыі Польшчы. Дадзены тып візаў дае доступ да рынку працы. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 7 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Цэнтр Беларускай Салідарнасці праводзіць кансультацыі для людзей, якія сутыкнуліся з наступствамі вайны ва Украіне і маюць патрэбу ў першаснай псіхалагічнай дапамозе. Вы можаце атрымаць бясплатныя кансультацыі – усе падрабязнасці тут. Фонд BYSOL закупіў яшчэ 2000 жгутоў-турнікетаў для салдат […]
Ціханоўская правяла тэлефанаванне з сем’ямі палітвязняў
У гэтым відэа Святлана Ціханоўская расказвае падрабязней пра размову і кажа пра новы артыкул Кацярыны Андрэевай, якой інкрымінуюць «здраду дзяржаве» тыя, хто самі даўно здрадзілі Беларусі. Родныя палітвязняў распавялі пра тое, як важна дапамагаць людзям за кратамі, пісаць ім лісты ці дасылаць паштоўкі. Далучайцеся да гэтых фондаў і ініцыятываў: – Фонд «Страна для Жизни»: https://ru.stranafund.org […]
Офіс Святланы Ціханоўскай абвяшчае набор на праграму рэзідэнцыі Хаба Офіса
Праграма Хаба створаная для актывістаў, прадстаўнікоў грамадскіх праектаў, ініцыятыў і арганізацый, медыя (а таксама блогераў і медыя праектаў), якія знаходзяцца ў Вільні, каб яны маглі засяродзіцца на сваіх праектах ды знайсці партнёраў і рэсурсы для іх рэалізацыі. Рэзідэнты Хаба атрымаюць магчымасць наладзіць супрацу з Офісам і іншымі ініцыятывамі, а таксама месца працы з камандай і […]
Як перайсці на бок Украіны беларусам, якіх могуць адправіць на вайну?
«Честные люди» падрыхтавалі карткі з падрабязнымі адказамі для тых беларускіх вайскоўцаў, каго могуць адправіць на вайну ва Украіну – і якія хочуць гэтага пазбегнуць. Акрамя таго, беларускія вайскоўцы, якія перайшлі на бок Украіны, змогуць захаваць сваё месца ва ўзброеных сілах Беларусі. Пра гэта заяўляла Святлана Ціханоўская: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 6 сакавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Святлана Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць запатрабаваць вываду войскаў РФ з Беларусі. «Гэта не абмяркоўваецца. Расійскіх войскаў не павінна быць ні на тэрыторыі нашай краіны, ні на тэрыторыі Украіны. Пасля ўбачаных фота з Бучы, спадзяюся, мне не трэба тлумачыць, […]
Святлана Ціханоўская – пра катаванні актывістаў, якія бароняць гонар Беларусі
«Сёння затрымалі трох жыхароў Бабруйска, якіх падазраюць у рэйкавых партызанскіх акцыях. Супраць іх выкарысталі зброю i стралялі на паражэнне. Пазней так званыя сілавікі апублікавалі відэа, дзе паказалі актывіста з прастрэленымі пасля затрымання каленямі. Гэта жах: яны нібы ганарацца, што гатовыя забіваць і калечыць ужо затрыманых людзей, якія спрабуюць перашкаджаць вайне. Яны паказваюць, што лепш будуць […]
Адказваем на 10 самых частых пытанняў у чат-бот Офіса Святланы Ціханоўскай @AskOffice_Bot
Каманда Ціханоўскай у картках адказвае на самыя частыя пытанні. Калі ў вас ёсць пытанне – пішыце ў @AskOffice_Bot.
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі
Учора ўвечары, 5 красавіка, Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі. Падчас тэлефанавання яны абмеркавалі: – Сітуацыю ў Бучы. Ціханоўская расказала пра беларуса Іллю Ліцвіна, які загінуў падчас абароны горада. – Дапамогу Украіне і беларускім валанцёрам. Беларуская лідарка расказала, што беларусы ва Украіне знаходзяцца ў жахлівым становішчы. – Незалежныя беларускія медыя і […]
Чаму кампаніі «караюць» беларусаў, амбасады не хочуць выдаваць візы і як атрымліваецца гэта вырашаць
У гэтым відэа дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка раскажа: – пра вырашэнне такіх праблемаў на канкрэтных прыкладах; – пра тое, як беларусы могуць дапамагчы даносіць да палітыкаў ці ўладальнікаў кампаній канкрэтныя выпадкі адмоваў; – пра тое, што можа зрабіць Офіс, а што – іншыя арганізацыі, і як падзеленыя напрамкі дзейнасці; – пра важнасць зваротнай сувязі ад […]
Ціханоўская: «Пакажыце гэтае відэа сваякам і сябрам, якія не бачылі ці не хацелі бачыць фота з Украіны»
«Ці вы ўпэўненыя ў тым, што кажуць у тэленавінах? Ды і што там кажуць? Што вайны – няма? Што ўкраінцы самі бамбяць уласныя гарады? Як тады яны тлумачаць раскіданыя на дарогах пасля сыходу расійскага войска трупы жанчынаў, дзяцей і старых? Вам кажуць, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне? Чаму тады вашыя сваякі з Брэсцкай і […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL адправіў яшчэ 7 новых аўтамабіляў ва Украіну: дзве хуткія і эвакуацыйны джып едуць у Першы добраахвотны мабільны шпіталь імя Мікола Пірагова, тры пікапы і грузавы бус – у Восток SOS і да іх партнёраў у тэраабарону. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 28 сакавіка – 3 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Беларускія партызаны на перагоне «Асіповічы-Вярэйцы» вывелі са строю прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Уночы 30 сакавіка 2022 года на перагоне Савічы-Бярэзіна (участак Асіповічы-Гомель), паблізу прыпынку Бабіна былі ўскрытыя 2 рэлейныя шафы, адну з якіх паспелі падпаліць. У гэты […]
Навіны працы дэмакратычных сілаў у межах Антываеннага Руху
Прадстаўнікі «Честных людей», Фонду медыцынскай салідарнасці, Беларускай Рады Культуры, ByProsvet і «Хрысціянскай візіі» на штотыднёвай працоўнай сустрэчы з Офісам Ціханоўскай падзяліліся сваімі вынікамі і планамі. Коратка: Офіс Ціханоўскай: – Займаецца дапрацоўкай Акту аб рэабілітацыі. У ім павінна быць адлюстраваная заява Святланы Ціханоўскай: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя […]
Святлана Ціханоўская – пра зверствы расійскіх войск ва Украіне
«Я гляджу на жахлівыя фотаздымкі і відэа з Ірпеня і Бучы, і не магу зразумець, як такое магчыма ў 21-м стагоддзі. Не магу зразумець такую бесчалавечнасць. Расійскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароў са звязанымі рукамі і проста пакідалі іх ляжаць на дарозе. А рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай у гэтых ваенных злачынствах. Многія з забітых на […]