Оксфардская абсерваторыя па Беларусі, пры дапамозе Даследчага цэнтра Офіса Святланы Ціханоўскай ды Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця Ўорыцкага ўніверсітэта, арганізуе экспертныя вэбінары пра палітычную сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне, а таксама складае полісі-брыфы, грунтуючыся на іх.
Мы запрашаем Вас прачытаць полісі-брыф паводле экспертнага вэбінара “Беларусь у знешняй палітыцы Ўкраіны”, які прайшоў 28 лютага 2023 года.
Полісі-брыф разглядае тое, як да Беларусі і беларусаў ставяцца украінцы ды ўкраінскі ўрад, асабліва ў кантэксце таго, наколькі апошнія падзяляюць беларусаў (у тым ліку беларускую дыяспару) і рэжым. Полісі-брыф таксама аналізуе стаўленне рэжыму Лукашэнкі да Украіны. Апошні раздзел полісі-брыфа ўтрымлівае палітычныя рэкамендацыі для беларускай і міжнароднай супольнасці.