Святлана Ціханоўская: «А вы ведаеце, як выглядае дадатак Новая Беларусь? Нядаўна я ўбачыла яго і тое мноства праектаў, якія ствараюць таленавітыя і ініцыятыўныя беларусы і беларускі па ўсім свеце. Гэтыя праекты адлюстроўваюць любоў да сваёй мовы, культуры і свайго народа.
У дадатку сабраныя культурніцкія імпрэзы, навучальныя праекты і спасылкі на зборы дапамогі. Ёсць магчымасць самастойна арганізаваць нейкую актыўнасць і дадаць яе ў афішу. А дзякуючы by_mapka можна знайсці неабходную паслугу ў сваім горадзе і падтрымаць беларускіх майстроў. Хутка з’явіцца магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах, а таксама сайт, які працуе з VPN, каб усе беларусы і беларускі ў краіне і за мяжой маглі заставацца разам.
Шчыра, я вельмі ўражаная. Адна гэтая ініцыятыва адлюстроўвае тую новую Беларусь, дзе ў моладзевых клубах выступаюць беларускія стэндап-комікі, у кінатэатрах паказваюць беларускае кіно, а нашыя дзеці вывучаюць беларускую мову і гісторыю ў гульнявой форме. Я веру, што аднойчы ўсе мы ўбачым Беларусь менавіта такой. І не ў анлайн прасторы, а ў рэальнасці. А сёння хачу сказаць вялікі дзякуй Паўлу Ліберу і камандзе, якая працуе над праектам, што дазваляе беларусам па ўсім свеце знаходзіць адно аднаго і не губляць сувязі з родным домам.
Усталёўвайце сабе гэтую праграму, а таксама распавядзіце пра яе сябрам».