Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША.
Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча.
На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных дыскусій па Беларусі ў акадэмічным асяродку.
25 сакавіка кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета наведаюць Бостан, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай, у мітынгу да Дня волі і сустрэчы з беларускай дыяспарай.