• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Навіны

    Вынікі Форума Каліноўскага – як гэта дапаможа беларусам? Тлумачыць Анатоль Лябедзька

    У Вільні завяршыў сваю працу Форум Каліноўскага. Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька расказвае, якія вынікі Форума для Беларусі: 1. Запушчаны працэс стварэння групаў за дэмакратычную Беларусь у нацыянальных парламентах. Да канферэнцыі яны былі ў парламентах ЗША, Літвы, Польшчы, Украіны, Швецыі. У найбліжэйшыя дні такая група будзе створаная ў парламенце Латвіі. […]
    23 сакавіка, 2022

    Антываенны Рух: што рабіць беларусам, якія супраць рэжыму Лукашэнкі і акупацыі Беларусі

    У гэтым відэа Святлана Ціханоўская падводзіць вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху і расказвае, што рабіць беларусам, каб абараніць незалежнасць сваёй краіны. Галоўныя тэмы: – рэйкавая вайна супраць расійскай арміі – пікеты ў Беларусі – прызнанне Беларусі часова акупаванай краінай – дзейнасць беларускіх добраахвотніцкіх атрадаў ва Украіне – сістэма гуманітарнай дапамогі ад беларусаў – праца па […]
    23 сакавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 22 сакавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. #непадпарадкаванне Святлана Ціханоўская заявіла пра недапушчальнасць уварвання войскаў Беларусі ва Украіну, трыбунал для тых, хто аддасць або выканае злачынны загад супраць волі беларускага народа, а таксама пра вызваленне ад адказнасці для тых, хто адмовіўся ваяваць супраць Украіны ці перайшоў на яе бок. Беларусы і ўкраінцы блакуюць […]
    23 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская расказала пра беларускую дзяўчынку Вару, якая адправіла свой дрон ва Украіну

    «Магчыма, вы ўжо бачылі фотаздымак гэтай паштоўкі беларускай дзяўчынкі з Чэхіі. Яна аддае на дапамогу ўкраінцам дрон, на які вельмі доўга збірала грошы. Дзяўчынку клічуць Вара. Яе бацькі даслалі мне яе фота, і я хачу падзяліцца ім з вамі. Герояў трэба ведаць у твар. А Вара – без перабольшання – гераіня. Я ведаю, як зараз […]
    22 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з паслом ЗША пры АБСЕ Майклам Карпентэрам

    Святлана Ціханоўская прыняла ў сябе ў офісе пасла ЗША пры АБСЕ Майкла Карпентэра, які ўчора выступіў на Форуме Каліноўскага і распавёў пра планы ЗША па падтрымцы беларусаў. У сустрэчы таксама прыняла ўдзел спецыяльная пасланніца ЗША па Беларусі Джулі Фішэр. На сустрэчы Ціханоўская і Карпентэр абмеркавалі: – дэ-факта акупацыю Беларусі расійскімі войскамі і тое, што ўсё […]
    22 сакавіка, 2022

    Бяз’ядзерная Беларусь: ёй пагражае небяспека? Аналітыка

    Даследчы цэнтр OST сумесна з Оксфардскай абсерваторыяй па Беларусі і праектам COMPASS GCRF на аснове дыскусіі, якая прайшла 17 лютага 2022 г., падрыхтаваў аналітычны дакумент «Бяз'ядзерная Беларусь: ёй пагражае небяспека?». Поўны тэкст на англійскай мове даступны ніжэй. Спампаваць аналітычны дакумент можна па спасылцы.
    22 сакавіка, 2022

    Заява Святланы Ціханоўскай пра недапушчальнасць уварвання войскаў Беларусі ва Украіну

    Святлана Ціханоўская: «Нам паступае інфармацыя пра магчымае ўварванне войскаў Беларусі ва Украіну, і таму я звяртаюся да беларускіх вайскоўцаў. Я заяўляю: 1. Аляксандр Лукашэнка ўжо здзейсніў дзяржаўную здраду, даўшы тэрыторыю Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэтая агрэсія супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і з'яўляецца злачынствам, а таксама наўпрост супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён і ўсе […]
    22 сакавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 21 сакавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: Беларусы польскага Шчэціна ў чарговы раз сабраліся ў цэнтры горада, каб падтрымаць украінцаў. Беларусы Варшавы выступаюць супраць вайны. Мінскі фатограф Аляксандр Зяньковіч застаўся ў Адэсе. Ён таксама зафіксаваў, як жыхары горада рыхтуюцца да абароны Адэсы. Беларусы далучыліся да кругласуткавай […]
    22 сакавіка, 2022

    Ціханоўская на форуме Каліноўскага заклікала прызнаць Беларусь часова акупаванай краінай

    Святлана Ціханоўская выступала пад беларускім нацыянальным сцягам. Яна расказала пра Антываенны Рух, кіберпартызанаў, рэйкавую вайну і атрады беларускіх добраахвотнікаў, як батальён Каліноўскага, а таксама збор беларускіх фондаў і ініцыятыў гуманітарнай дапамогі. Яна дадала, што па даследаванні Chatham House да вайны толькі 11% беларусаў былі згодныя з тым, каб беларускае войска ваявала з Украінай на баку […]
    21 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў Украіны на анлайн-сустрэчу

    22 сакавіка ў 19:00 па Мінску (18:00 па Кіеве) Святлана Ціханоўская правядзе адкрытую размову з беларусамі, якія знаходзяцца ва Украіне і хочуць пагаварыць пра цяперашнія праблемы.  Далучайцеся, для гэтага трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://zoom.us/meeting/register/tJUudO-vpj4rHdaxp2EsjXW93zdtOTrvPzG3. Калі вы цяпер не знаходзіцеся ва Украіне, але хочаце звязацца са Святланай і яе камандай, напішыце ў чат-бот Офіса: @AskOffice_Bot. […]
    21 сакавіка, 2022

    ​Дзень Волі ў Беларусі: калектыўная памяць у кантэксце расійскай вайны супраць Украіны

    24 сакавіка a 18 гадзіне па Мінску (17:00 па Вільні і Кіеву, 16:00 па Варшаве) пры Кабінеце прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай пройдзе англамоўны вебінар з сінхронным перакладам на тэму Дня Волі. Мадэратарка: – Алена Карасцялёва, прафесарка міжнароднай палітыкі. Дырэктарка Цэнтра глабальнай Еўропы. Спікеры: – Таццяна Шчытцова, прадстаўніца Офіса Святланы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы; – Прафесар […]
    21 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская абмеркавала з паслом Украіны Антываенны Рух у Беларусі

    На сустрэчы Ціханоўская расказала паслу Украіны ў Літве Пятру Бешту пра Беларускі Антываенны Рух і сітуацыю на мяжы, таксама яны абмеркавалі беларускі добраахвотніцкі батальён імя Каліноўскага, які абараняе Кіеў, і магчымасць дастаўкі гуманітарнай дапамогі ва Украіну. Ціханоўская расказала і пра іншыя ініцыятывы беларусаў, якія дапамагаюць Украіне – напрыклад, пра тэлеграм-канал «Беларускі гаюн», які збірае інфармацыю […]
    20 сакавіка, 2022

    «Мы працягваем справу Кастуся Каліноўскага». У Вільні пачаўся Форум Каліноўскага

    Сёння, 20 сакавіка, у Вільні цырымоніяй ускладання кветак да магілы Кастуся Каліноўскага пачаўся Форум Каліноўскага. Форум арганізаваны Соймам Літоўскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай. У цырымоніi прынялi ўдзел Святлана Ціханоўская, паслы ЗША, Польшчы, Украіны, прадстаўнікі ўрада і Сейма Літвы.  У сваім выступе Святлана Ціханоўская заявіла: «Сёння мы ўсе разам працягваем справу Кастуся Каліноўскага, якога […]
    20 сакавіка, 2022

    Як падтрымаць Беларускі Антываенны Рух і спыніць акупацыю Беларусі: Ціханоўская разам са спікерам Вярхоўнай Рады Украіны, прэм’ерам Літвы, намеснікам дзяржасакратара ЗША выступіць на Форуме Каліноўскага

    Офіс Святланы Ціханоўскай запрашае ўзяць удзел у Форуме Каліноўскага, які распачынаецца ў нядзелю, 20 сакавіка, у Вільні. Форум арганізаваны Соймам Літоўскай Рэспублікі ў супрацоўніцтве з Офісам Ціханоўскай. У межах Форуму палітыкі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Эўразвязу, ЗША, Вялікабрытаніі абмяркуюць сітуацыю ў Беларусі. Сярод тэмаў Форуму: як міжнародная супольнасць можа падтрымаць Беларускі Антываенны Рух, як вызваліць […]
    20 сакавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 19 сакавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Хроніка «рэйкавай вайны»: вядома не менш за 12 выпадкаў, калі партызаны выводзілі са строю абсталяванне, з-за чаго эшалоны з расійскай ваеннай тэхнікай не маглі прасоўвацца ў бок мяжы. Кіраўнік «Укрзалізници» Аляксандр Камышын заявіў, што дзякуючы працы сумленных беларускіх […]
    20 сакавіка, 2022

    ​На Платформе Салідарнасці дададзеныя актуальныя ініцыятывы дапамогі беларусам – па краінах

    З пачатку вайны ва Украіне на сайце Платформы Салідарнасці Belarusplatform.org (якая збірае верыфікаваныя Офісам Ціханоўскай праекты) дададзеныя ініцыятывы, якія ў межах Антываеннага Руху дапамагаюць беларусам у розных краінах і: – эвакуююць людзей з гарадоў Украіны; – збіраюць гуманітарную дапамогу; – падтрымліваюць беларускіх добраахвотнікаў; – дапамагаюць з экстраным выездам з Беларусі, Расіі, Украіны; – забяспечваюць інфармацыйную […]
    19 сакавіка, 2022

    Прадстаўніца Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова звярнулася да бацькоў і настаўнікаў

    Відэазварот можна паглядзець па спасылцы. Таццяна Шчытцова: «Нашую краіну ўцягнулі ў злачынную вайну. Мы цудоўна ведаем, што беларусы супраць удзелу ў гэтай жахлівай вайне ва Украіне. Вельмі многія беларусы далучыліся да Антываеннага Руху і ўсімі спосабамі дапамагаюць украінцам. Бацькі, настаўнікі, не дазваляйце ўцягваць у гэтую злачынную авантуру вашых дзяцей і вучняў. Пару дзён таму вучаніцаў […]
    19 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з прэм’ер-міністрам Латвіі Артурсам Крыш’янісам Карыньшам пра візы і гуманітарную дапамогу для беларусаў

    Вынікі: Прэм'ер запэўніў, што Латвія адрознівае беларускі народ і рэжым у Беларусі, і разумее, што беларусы змагаюцца супраць рэжыму, які стаў яшчэ і су-агрэсарам у вайне супраць Украіны. Абмеркавалі, што Латвія працягне выдачу візаў для беларусаў, асабліва тых, якія ратуюцца ад рэпрэсій. Ціханоўская ўзняла пытанне гуманітарнай дапамогі для беларусаў, якія знаходзяцца ва Украіне, а таксама […]
    19 сакавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 18 сакавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL адправіў два эвакуацыйныя джыпы ва Украіну. Машыны адправіліся разам з гуманітарным грузам, за які фонд дзякуе Maximilian Juščišen і ўсім літоўцам, беларусам і ўкраінцам, якія дапамаглі сабраць груз для канвою. Беларусы з Мінска, Гомеля, Жлобіна адправілі […]
    19 сакавіка, 2022

    Беларусь заслугоўвае ўвагі ў Радзе бяспекі ААН: Ціханоўская сустрэлася з кіраўніком МЗС Нарвегіі

    Сёння зранку Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе міністарку замежных спраў Нарвегіі Анікен Хюітфельд з дэлегацыяй МЗС Нарвегіі. У папярэдні раз беларуская лідарка і нарвежская міністарка сустракаліся ў межах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў лютым. Нарвегія ўжо падтрымлівае міжнародную платформу збору доказаў злачынстваў рэжыму, беларускія медыяарганізацыі, далучылася да пакетаў санкцыяў ЕС супраць рэжыму Лукашэнкі. Нарвегія […]
    18 сакавіка, 2022

    Спіс верыфікаваных збораў на добраахвотнікаў ва Украіне і гуманітарную дапамогу

    24 лютага ва Украіну ўварваліся расійскія войскі. Калі вы хочаце далучыцца да тых беларусаў, якія дапамагаюць у гэтай вайне Украіне, вы можаце дапамагчы ў зборах на добраахвотнікаў ці гуманітарную дапамогу. Ніжэй – спіс верыфікаваных намі збораў. Зборы на добраахвотнікаў: – «Белы легіён». – «Батальён Кастуся Каліноўскага». Зборы ініцыятыў і дыяспар на добраахвотнікаў: – Фонд салідарнасці BySol. – Prague Support Team. […]
    18 сакавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 17 сакавіка

    Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #непадпарадкаванне Беларусы ў Мінску і Барысаве выступаюць супраць вайны. Беларусы паспяхова патрабуюць ад дэпутатаў, каб тыя выказалі сваё меркаванне на тэму вайны ва Украіне. Дэпутатка Валянціна Курсевіч адказала жыхарам Заслаўскай выбарчай акругі №77. #сабатажпрацырэжыму Мінулай ноччу па станцыі Орша-Цэнтральная […]
    17 сакавіка, 2022

    Рада Еўропы сёння вырашыла прыпыніць усе кантакты з рэжымам з-за яго актыўнага ўдзелу ў вайне Расіі з Украінай на баку агрэсара

    Прадстаўнікі рэжыму больш не змогуць прымаць удзел у сустрэчах Рады Еўропы ці яго органаў нават у якасці назіральнікаў. Пры гэтым канвенцыі, да якіх далучылася Беларусь, працягнуць прымяняцца. Рэжым больш не зможа прадстаўляць Беларусь у такіх аўтарытэтных органах Рады Еўропы, як: Венецыянская Камісія (займаецца вяршэнствам права і дэмакратыяй); Еўрапейскі дырэктарат па якасці лекавых сродкаў і аховы […]
    17 сакавіка, 2022

    Эканамічная каманда Ціханоўскай: «Усім замежным прадпрыемствам на тэрыторыі Беларусі варта падрыхтавацца»

    Сёння стала вядома, што ў Беларусі ўсталююць зборы за датэрміновае скасаванне дамоваў замежнымі арганізацыямі. Акрамя таго, рэжым заявіў пра тое, што можа прыпыняць выкананне міжнародных пагадненняў і ўсталёўваць забарону на адчужэнне «з мэтай прадухілення вываду капіталу з краіны». Пры гэтым для замежных арганізацый усталёўваюцца павышаныя стаўкі падатку на прыбыткі. Чалец эканамічнай каманды Офіса Ціханоўскай Ірына […]
    17 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй

    Прама цяпер у Радзе па правах чалавека ААН прэзентуюць даклад па сітуацыі ў Беларусі, у якім сабраныя доказы злачынстваў рэжыму супраць чалавечнасці. Гэта самы канкрэтны і моцны даклад з усіх, што выйшлі ў ААН па сітуацыі ў Беларусі. Ён можа даць ход адкрыццю новых спраў у межах універсальнай юрысдыкцыі і міжнародных расследаванняў па ўсёй Еўропе. […]
    17 сакавіка, 2022

    Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 16 сакавіка

    Кожны можа стаць чальцом Руху цяпер. Вось яго Маніфест. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажрэжыму Гэтай ноччу на перагоне Фарынава-Загацце (Віцебскае аддзяленне БЧ) партызаны спалілі рэлейную шафу СЦБ (прылада сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі), піша @belzhd_live. Цяпер светлафоры і стрэлкавыя пераводы на гэтым участку знаходзяцца ў непрацоўным стане. Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі, […]
    17 сакавіка, 2022

    Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі: Швейцарыя ўвядзе санкцыі супраць Лукашэнкі і дапаможа беларускім праваабаронцам

    Сёння ў Жэневе Святлана Ціханоўская сустрэлася з дзяржсакратаркай Швейцарскай Канфедэрацыі Лівіяй Леў. Дзяржсакратарка Леў паведаміла, што з сённяшняга дня Швейцарыя далучыцца да санкцый ЕС, у тым ліку супраць Лукашэнкі, ягонага атачэння, вайсковых чыноўнікаў, і падтрымае санкцыі супраць банкаў, звязаных з рэжымам. Швейцарыя будзе фінансаваць міжнародную платформу па зборы доказаў злачынстваў рэжыму IAPB і падтрымліваць беларускіх […]
    16 сакавіка, 2022

    Ціханоўская выступіла ў Нацыянальнай радзе Швейцарыі і сустрэлася з яе прэзідэнткай

    Сёння ў Жэневе Святлана Ціханоўская выступіла ў Нацыянальнай радзе Швейцарыі (ніжняя палата парламента) і сустрэлася з прэзідэнткай Рады Ірэн Келін. Беларуская лідарка адзначыла неабходнасць прыняцця тэрміновых мераў з боку Швейцарыі і міжнароднай супольнасці, каб спыніць вайну і не дазволіць Лукашэнку ўцягнуць Беларусь ва ўзброены канфлікт. Ціханоўская звярнула ўвагу, што дыктатар не толькі ажыццяўляе злачынствы супраць […]
    16 сакавіка, 2022

    Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швейцарыі

    Тэкст звароту Святланы Ціханоўскай: «Дарагія мае беларусы! Сёння мы ўсе захапляемся духам украінцаў – яны бароняць сваю краіну ад захопнікаў ужо амаль тры тыдні. Мы ўсе ўражаныя іх еднасцю: Украіне ёсць на што абаперціся. Украінцы ганарацца сваей гісторыяй і культурай. Кожны ўкраінец, здаецца, ведае сотні народных песень. Гэта ўсё іх цяпер падмацоўвае – дае ім […]
    16 сакавіка, 2022