Адказваем на 10 самых частых пытанняў у чат-бот Офіса Святланы Ціханоўскай @AskOffice_Bot
Каманда Ціханоўскай у картках адказвае на самыя частыя пытанні. Калі ў вас ёсць пытанне – пішыце ў @AskOffice_Bot.
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі
Учора ўвечары, 5 красавіка, Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з міністаркай замежных спраў Канады Мелані Жалі. Падчас тэлефанавання яны абмеркавалі: – Сітуацыю ў Бучы. Ціханоўская расказала пра беларуса Іллю Ліцвіна, які загінуў падчас абароны горада. – Дапамогу Украіне і беларускім валанцёрам. Беларуская лідарка расказала, што беларусы ва Украіне знаходзяцца ў жахлівым становішчы. – Незалежныя беларускія медыя і […]
Чаму кампаніі «караюць» беларусаў, амбасады не хочуць выдаваць візы і як атрымліваецца гэта вырашаць
У гэтым відэа дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка раскажа: – пра вырашэнне такіх праблемаў на канкрэтных прыкладах; – пра тое, як беларусы могуць дапамагчы даносіць да палітыкаў ці ўладальнікаў кампаній канкрэтныя выпадкі адмоваў; – пра тое, што можа зрабіць Офіс, а што – іншыя арганізацыі, і як падзеленыя напрамкі дзейнасці; – пра важнасць зваротнай сувязі ад […]
Ціханоўская: «Пакажыце гэтае відэа сваякам і сябрам, якія не бачылі ці не хацелі бачыць фота з Украіны»
«Ці вы ўпэўненыя ў тым, што кажуць у тэленавінах? Ды і што там кажуць? Што вайны – няма? Што ўкраінцы самі бамбяць уласныя гарады? Як тады яны тлумачаць раскіданыя на дарогах пасля сыходу расійскага войска трупы жанчынаў, дзяцей і старых? Вам кажуць, што Беларусь не ўдзельнічае ў вайне? Чаму тады вашыя сваякі з Брэсцкай і […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 4 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Фонд BYSOL адправіў яшчэ 7 новых аўтамабіляў ва Украіну: дзве хуткія і эвакуацыйны джып едуць у Першы добраахвотны мабільны шпіталь імя Мікола Пірагова, тры пікапы і грузавы бус – у Восток SOS і да іх партнёраў у тэраабарону. […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 28 сакавіка – 3 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за тыдзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Беларускія партызаны на перагоне «Асіповічы-Вярэйцы» вывелі са строю прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Уночы 30 сакавіка 2022 года на перагоне Савічы-Бярэзіна (участак Асіповічы-Гомель), паблізу прыпынку Бабіна былі ўскрытыя 2 рэлейныя шафы, адну з якіх паспелі падпаліць. У гэты […]
Навіны працы дэмакратычных сілаў у межах Антываеннага Руху
Прадстаўнікі «Честных людей», Фонду медыцынскай салідарнасці, Беларускай Рады Культуры, ByProsvet і «Хрысціянскай візіі» на штотыднёвай працоўнай сустрэчы з Офісам Ціханоўскай падзяліліся сваімі вынікамі і планамі. Коратка: Офіс Ціханоўскай: – Займаецца дапрацоўкай Акту аб рэабілітацыі. У ім павінна быць адлюстраваная заява Святланы Ціханоўскай: «Удзельнікі Антываеннага Руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці ў новай Беларусі за актыўныя […]
Святлана Ціханоўская – пра зверствы расійскіх войск ва Украіне
«Я гляджу на жахлівыя фотаздымкі і відэа з Ірпеня і Бучы, і не магу зразумець, як такое магчыма ў 21-м стагоддзі. Не магу зразумець такую бесчалавечнасць. Расійскія салдаты расстрэльвалі мірных жыхароў са звязанымі рукамі і проста пакідалі іх ляжаць на дарозе. А рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай у гэтых ваенных злачынствах. Многія з забітых на […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 2 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў BYSOL запусціў збор для жанчын, якія перажылі сексуальны гвалт на вайне. Прама цяпер фонд ставіць за мэту сабраць 10 000 еўра. Гэтыя грошы патрэбныя, каб закупіць медыкаменты і кантрацэптывы для пацярпелых жанчын. Для тых, хто зазнаў гвалт і […]
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка – пра візы, ВНЖ і рэлакацыю для беларусаў у краінах Еўропы
У гэтым відэа дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на важныя пытанні беларусаў. – Візы працягваюць выдаваць у Мінску. Напрыклад, палякі выдаюць сотні візаў за дзень. Краіны Балтыі не выдаюць турыстычныя, але выдаюць гуманітарныя візы. – Калі вы ці вашая арганізацыя апынуліся пад палітычным пераследам, вы атрымаеце візу. Таксама звяртайцеся да праваабаронцаў па пытаннях рэлакацыі: «Вясна», […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 1 красавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Выдача гуманітарных візаў у Польшчы для беларусаў, ВНЖ на 3 гады па гуманітарных прычынах – такія праўкі разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні. Гэта вынік працы групы МУС па вырашэнні праблемаў беларусаў, якія жывуць у Польшчы. У […]
Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам унутраных справаў Эстоніі Крысціянам Яані пытанне легалізацыі беларусаў
Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы беларусам візаў, відаў на жыхарства і статусу е-рэзідэнтаў у Эстоніі, а таксама пытанне рэлакацыі беларускіх кампаній у Эстонію. Міністр Крысціян Яані запэўніў, што Эстонія, як і іншыя балтыйскія краіны, прыпыніла выдачу турыстычных, але працягвае выдаваць гуманітарныя візы. Таксама беларусы маюць магчымасць атрымаць працоўныя візы, але трэба падаць адпаведныя дакументы ад міністэрства […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Латвіі
Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс патлумачыў, што Латвія вымушана прыпыніла выдачу турыстычных візаў для грамадзянаў Беларусі. Пры гэтым гуманітарныя візы, а таксама візы для палітычна рэпрэсаваных, візы на аднаўленне сям'і працягнуць выдаваць – і ўладальнікі гуманітарных візаў змогуць атрымаць від на жыхарства ў Латвіі. Абмежаванні таксама не павінны закрануць арганізацыі, якія рэлакуюцца ў Латвію. […]
Выдача гуманітарных візаў у Польшчы для беларусаў, ВНЖ на 3 гады па гуманітарных прычынах – такія праўкі разгледзяць у польскім Парламенце на наступным тыдні
1 красавіка адбылася другая сустрэча працоўнай групы МУС па вырашэнні праблемаў беларусаў, якія жывуць у Польшчы. З боку дэмакратычных сілаў на сустрэчы прысутнічалі прадстаўніца па прававых пытаннях Офіса Святланы Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, кіраўніца юрыдычнага дэпартамента Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС) Вольга Дабравольская і прадстаўнік НАК Міхаіл Кірылюк. Сустрэча была прысвечаная зменам, якія маюць адбыцца ў заканадаўстве […]
Святлана Ціханоўская на Канферэнцыі Рады Бяспекі ААН расказала пра ролю Беларусі ў канфлікце Расіі і Украіны
Гэтая канферэнцыя падсумоўвае двухгадовае старшынства Эстоніі ў Радзе Бяспекі ААН. Вось пра што казала Святлана Ціханоўская: – Пратэсты беларусаў у 2020-2021 былі жорстка разгромленыя, таму Лукашэнка дагэтуль тэрарызуе Беларусь. Без яго ў Пуціна не было б такой ваеннай перавагі. – Беларусь дэ-факта знаходзіцца пад ваеннай акупацыяй. Тэрыторыя краіны выкарыстоўваецца для запуску расійскіх ракет і самалётаў, […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Сакавік 2022 / Выпуск 5
Дасылайце, калі ласка, інфармацыю пра ўсё, што тычыцца адукацыі беларусаў, у наш бяспечны і ананімны чат-бот @eduOST_bot. Паведамляйце нам навіны са сваёй установы адукацыі ці дзяржаўнага ведамства датычна рэпрэсій і розных форм ціску з боку кіраўніцтва, пішыце нам пра факты карупцыі і новыя распараджэнні, якія здаюцца вам неабгрунтаванымі ці нерацыянальнымі. Таксама запрашаем вас дзяліцца сваімі ідэямі […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністаркай замежных спраў Эстоніі Евай-Марыяй Лійметс
На гэтай сустрэчы Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы візаў і е-рэзідэнцтва для беларусаў у Эстоніі. Яна таксама падзякавала міністарцы за арганізацыю пасяджэння чальцоў Рады Бяспекі ААН па формуле Аррыя.
Святлана Ціханоўская адправілася ў Эстонію, каб вырашаць праблемы міграцыі беларусаў і працы беларускага бізнесу
Сёння Святлана Ціханоўская наведвае Эстонію з афіцыйным візітам. У планах на дзень шэраг важных сустрэчаў і выступаў. Ужо адбылася сустрэча з міністрам замежных спраў Францыі Жанам-Івам Ле Дрыянам, падчас якой абмеркавалі беларускі антываенны рух і падтрымку Украіны, закрыццё транзіту для падсанкцыйных тавараў праз Беларусь, а таксама механізм кантролю за санкцыямі.
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 31 сакавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Уначы 30 сакавіка 2022 года на перагоне Савічы-Бярэзіна (участак Асіповічы-Гомель), паблізу прыпынку Бабіна былі ўскрытыя 2 рэлейныя шафы, адну з якіх паспелі падпаліць. У гэты час лесапаласу патрулявала група з унутраных войскаў, якая адкрыла агонь з баявой зброі. […]
Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў на асабістыя размовы
«Сёння на сувязь выйшаў чалавек, у якога цесныя кантакты ў беларускім войску – там ніхто не хоча ваяваць». У гэтым відэа Святлана расказвае, з якімі пытаннямі і праблемамі сёння на асабістыя размовы прыходзілі людзі і дзеліцца гісторыямі, напрыклад, добраахвотнікаў, якія рыхтуюцца абараняць гонар Беларусі і Украіны. Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 30 сакавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму Фонд спартыўнай салідарнасці звярнуўся да футбольных федэрацый Еўропы і Азіі, каб пазбавіць зборную Беларусі па футболе магчымасці гуляць на нейтральных палях (у Беларусі ўжо забаронена). Фонд працуе над забаронай у сувязі з рэпрэсіямі ў беларускім футболе. Супольнасць сумленных […]
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляе пра вырашэнне пытання біяметрычных картак для беларусаў у Чэхіі
«Вырашаная адна маштабная праблема: Чэхія памяняла заканадаўства і будзе даваць беларусам на тэрыторыі Чэхіі біяметрычныя карткі – віды на жыхарства. Такім чынам вырашаная праблема соцень людзей. Святлана Ціханоўская правяла званок з міністрам замежных спраў Ліпаўскім, а Валер Кавалеўскі правёў кансультацыі па гэтай тэме ў панядзелак – і мы дзякуем міністру ўнутраных справаў за разуменне і беларусам Чэхіі за […]
«Білоруси – брати». Святлана Ціханоўская расказвае, як дэлегацыю дэмсілаў сустрэлі ва Украіне
Ціханоўская: «Учора мы ў камандзе дзяліліся, як на мінулым тыдні прайшлі візіты ў Польшчу і Украіну. Нашая дэлегацыя расказвала, якія сустрэчы атрымалася правесці і якім было стаўленне да беларусаў. Адну з іх гісторый я папрасіла запісаць, таму што вельмі хачу, каб і вы яе прачыталі: «У Кіеў мы ехалі на цягніку са Львова, але квіток […]
Беларусь і беларусы ды вайна Расеі супраць Украіны: вэбінар ад Офіса Ціханоўскай
31 сакавіка, у 13:30 (па беларускім часе) Даследчы цэнтр Офіса Святланы Ціханоўскай, Оксфардская абсерваторыя па Беларусі і Цэнтар ZOiS (Берлін) пры падтрымцы праекта GCRF COMPASS правядуць вэбінар, дзе абмяркуюць фактычны ўдзел Беларусі ў вайне на баку Расеі. Дакладчыкі: Алена Карасцялёва – дырэктарка Інстытута глабальнага ўстойлівага развіцця (з красавіка 2022 года) Уорвіцкага ўніверсітэта Франак Вячорка – […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 29 сакавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. Коратка – галоўнае за дзень працы Руху: #сабатажпрацырэжыму 7 міжнародных кампаній афіцыйна пацвердзілі прыпыненне дзейнасці ў Беларусі нароўні з Расіяй падчас кампаніі НАК «Ні цэнта на вайну». Прадстаўнік BYPOL Аляксандр Азараў сумесна з дэлегацыяй Офіса Святланы Ціханоўскай наведаў з працоўным візітам Украіну. Падчас візіту праведзеныя шэраг […]
Каманда Ціханоўскай запусціла чат-бот @eduOST_bot – і збірае ў яго навіны сферы адукацыі і навукі
Любы ахвочы можа даслаць у чат-бот @eduOST_bot навіны пра працу сваёй установы адукацыі. Гэта можа быць інфармацыя пра рэпрэсіі, формы ціску, факты карупцыі ці новыя распараджэнні, якія вы лічыце неабгрунтаванымі. У чат-бот @eduOST_bot таксама можна дасылаць свае ідэі і прапановы па рэфармаванні сістэмы адукацыі. Чат-бот створаны камандай прадстаўніцы Ціханоўскай па адукацыі і навуцы Таццяны Шчытцовай. […]
Прайшла першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы. Што на ёй абмяркоўвалі?
25 сакавіка адбылася першая сустрэча працоўнай групы па пытаннях беларусаў у Польшчы. Гэтая група створаная ў Міністэрстве ўнутраных спраў у выніку візіту Святланы Ціханоўскай у Польшчу. У яе ўвайшлі прадстаўніца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр і прадстаўнікі Цэнтра Беларускай Салідарнасці. На сустрэчы абмяркоўвалі: – Вяртанне пашпартоў грамадзянаў Беларусі, пададзеных у консульскія ўстановы Польшчы ў […]
Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху, 28 сакавіка
Далучайцеся да Руху прама цяпер. Вось як гэта зрабіць. #непадпарадкаванне Беларускія партызаны на перагоне «Асіповічы-Вярэйцы» вывелі са строю прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. Беларускія кібер-партызаны распавялі, як яны супрацьстаяць вайне ва Украіне Добраахвотнікі батальёна Каліноўскага распавялі, як яны вырашыліся ваяваць ва Украіне #падтрымкаўкраінцаўібеларусаў Дэлегацыя Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці зрабіла візіт ва Украіну і перадала гуманітарную […]
Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка расказвае аб практычных выніках візіта ў Польшчу
– Па выніках сустрэч была створана працоўная група МВД, куды ўвайшла прадстаўніца Офіса па прававых пытаннях Крысціна Рыхтар. – Наша задача – каб група выпрацавала механізм для беларусаў, якія выехалі з Украіны і Беларусі, маглі хутка аформіць дакументы і ўладкавацца на працу. Мы працуем над гэтым жа ў Эстоніі, Латвіі, Чэхіі. – Такі візіт дапамагае […]