Святлана Ціханоўская разам з літоўскімі, польскімі, французскімі і амерыканскімі дыпламатамі ўшанавала памяць Кастуся Каліноўскага
Сёння, 2 лютага, у Дзень народзінаў Кастуся Каліноўскага Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да месца пахавання героя Беларусі, Літвы і Польшчы на могілках Росы ў Вільні. Разам з Ціханоўскай кветкі ўсклалі спецпасланніца ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, спецпасланнік Францыі ў Беларусі Нікаля дэ Лакост, амбасадарка па асаблівых даручэннях МЗС Літвы Аста Андрыяускене і прадстаўніца амбасады Польшчы […]
Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з дзяржслужбоўцамі і чыноўнікамі Беларусі
Тэлефанаванне арганізаванае ініцыятывай «Честные люди», у ім бралі ўдзел чыноўнікі, якія прыйшлі праз ананімны і бяспечны бот @honest_dialog_bot. На тэлефанаванні таксама прысутнічаў дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі, мадэравала каардынатарка «Честных людей» Алена Жываглод. Вось што абмяркоўвалі падчас тэлефанавання: план «Перамога» і далучэнне чыноўнікаў да яго; унутраны эканамічны ціск на рэжым; пры якіх умовах мае сэнс стварыць […]
У Варшаве пад патранажам ABBA і Офіса Ціханоўскай адкрыты Саюз беларускага бізнесу за мяжой
26 студзеня 2022 года ў Варшаве пад патранажам Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) і Офіса Ціханоўскай быў адкрыты Саюз беларускага бізнесу за мяжой. На адкрыцці прысутнічалі кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі, а таксама чальцы эканамічнай каманды – Алесь Аляхновіч, Яўген Буры, Ірына Сазановіч, Караліна Саўка. Саюз заснаваны бізнесменамі з беларускімі каранямі ў развіццё і дадатак […]
Святлана Ціханоўская і яе каманда запрашаюць на адкрытую размову. Тэма – ахова здароўя для беларусаў
Урад і дзяржслужбоўцы і раней рэдка пыталіся беларусаў пры прыняцці рашэнняў пра медыцыну, заробкі, пенсіі, падаткі, будаўніцтва дарог ці школ у рэгіёнах. А цяпер яны перасталі гэта рабіць зусім. Але толькі сапраўднае грамадскае абмеркаванне можа фармаваць нормы жыцця, да якіх імкнецца народ і палітыкі, якія яго прадстаўляюць. Толькі разам мы здолеем вырашаць, якой будзе новая, […]
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шыманітэ
На сустрэчы з прэм'ер-міністаркай Ціханоўская: – падзякавала ўраду Літвы за цвёрдую пазіцыю і падтрымку беларусаў. З 1 лютага Літва спыняе транзіт беларускага калію, што павінна паўплываць на кашалькі рэжыму; – падкрэсліла, што трэба працягваць эканамічны ціск на рэжым на фоне рэпрэсій, якія працягваюцца; – абмеркавала з прэм'ер-міністаркай адзіную пазіцыю дэмсілаў па незаконным «рэферэндуме» рэжыму, які […]
Анонс асноўных сустрэч Святланы Ціханоўскай на тыдзень 31 студзеня – 6 лютага
У панядзелак у 15:00 Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэм'ерам Літвы Інгрыдай Шымонітэ. Сярод тэмаў размовы – рэгіянальная бясьпека, спыненьне транзіту (з 1 лютага Літва прыпыняе транзіт), справы беларусаў у Літве. У сераду С. Ціханоўская дае інтэрвію CNN. У чацьвер у 13:00 С. Ціханоўская сустрэнецца з міжнароднай ініціятывай супраць ядзернай зброі ICAN – ляўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 2017 […]
«Вучэнні або вайна?» Адказы на галоўныя пытанні тыдня
У гэтым відэа кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Ціханоўскай Валер Кавалеўскі адказвае на самыя частыя пытанні, якія ўзнікаюць апошні тыдзень па тэме ваенных канфліктаў у рэгіёне. Задаць сваё пытанне вы можаце ў чат-боце Офіса @AskOffice_Bot. Усе тэмы відэа: 00:40 – Як Офіс ацэньвае сітуацыю з ростам напружанасці ў рэгіёне? 02:09 – Размяшчэнне расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі […]
Святлана Ціханоўская перад Алімпіядай правяла тэлефанаванне з беларускімі спартоўцамі і Фондам спартыўнай салідарнасці
У тэлефанаванні бралі ўдзел кіраўніца Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандра Герасіменя, выканаўчы дырэктар фонду Аляксандр Апейкін, а таксама баскетбалістка Кацярына Сныціна, былы галоўны трэнер гандбольнага «Віцязя» Канстанцін Якаўлеў, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, гімнаст Сямён Букін. Ціханоўская пачала з падзякі Герасімені за зварот да беларусаў, украінцаў і расіянаў з-за пагрозы вайны https://youtu.be/nJS01TYtgyA. На тэлефанаванні абмеркавалі, як напярэдадні […]
Святлана Ціханоўская стэлефанавалася з СЕО Ryanair Майклам О’Ліры
Яны абмяняліся апошняй інфармацыяй па захопленым рэжымам рэйсе Ryanair. Беларуская лідарка заклікала О’Ліры публічна падтрымаць патрабаванні беларусаў працягваць расследаванне інцыдэнту, які быў спланаванай аперацыяй па арышце апанента. Яны таксама абмеркавалі абвінаваўчы акт, вылучаны ў ЗША супраць двух супрацоўнікаў КДБ і двух з «Белаэранавігацыі». Ім інкрымінуецца змова з мэтай учынення акта авіяцыйнага пірацтва. СЕО Ryanair пагадзіўся, […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Cтудзень 2022 / Выпуск 1
Офіс Святланы Ціханоўскай запускае інфармацыйны дайджэст АСВЕТА, прысвечаны актуальным падзеям і ініцыятывам у сферы адукацыі і навукі. Дайджэст будзе асвятляць самыя розныя аспекты ў гэтай сферы: з аднаго боку, інфармаваць аб рэпрэсіях і палітыцы рэжыму, з другога – паведамляць аб новых міжнародных магчымасцях і значных незалежных праектах. Дайджэст прызначаны ў першую чаргу для людзей, занятых […]
Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Cтудзень 2022 / Выпуск 1
Офіс Святланы Ціханоўскай запускае інфармацыйны дайджэст АСВЕТА, прысвечаны актуальным падзеям і ініцыятывам у сферы адукацыі і навукі. Дайджэст будзе асвятляць самыя розныя аспекты ў гэтай сферы: з аднаго боку, інфармаваць аб рэпрэсіях і палітыцы рэжыму, з другога – паведамляць аб новых міжнародных магчымасцях і значных незалежных праектах. Дайджэст прызначаны ў першую чаргу для людзей, занятых […]
Анатоль Лябедзька і Аляксандр Шлык выступілі на слуханнях у ПАРЕ па Канстытуцыйнай рэформе
У аўторак у Страсбургу прайшлі закрытыя слуханні ў ПАРЕ з удзелам спецпрадстаўніка па выбарах Аляксандра Шлыка і прадстаўніка па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоля Лябедзькі. Там былі прадстаўнікі Венецыянскай камісіі Рады Еўропы, якая спецыялізуецца на аналізе нацыянальнага заканадаўства, а таксама прадстаўнікі рэжыму. Мэта слуханняў – даць ацэнку канстытуцыйнай рэформе ў Беларусі, выслухаць прадстаўнікоў беларускага […]
Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў, якія стаміліся ад палітыкі
Сёння ў Беларусі колькасць палітвязняў перавысіла тысячу. Колькасць людзей, якія ўтрымліваюцца ў турмах па палітычных прычынах, яшчэ большая, таму што многія адмаўляюцца ад такога статусу. Святлана Ціханоўская ў гэтым відэа тлумачыць, як менавіта такая колькасць палітвязняў уплывае на якасць жыцця кожнага беларуса, нават калі ён імкнецца быць «па-за палітыкай». Ціханоўская: «1000 палітвязняў – гэта не […]
«Утойванне доказаў рэжымам як дачыненне да перашкоды расследавання». Святлана Ціханоўская накіравала ліст прэзідэнту Рады ICAO
31 студзеня Рада ICAO правядзе пасяджэнне для абмеркавання даклада арганізацыі аб інцыдэнце, звязаным з захопам самалёта Ryanair у Беларусі. Святлана Ціханоўская накіравала прэзідэнту Рады ліст, у якім расказала пра падзеі ў Беларусі з 2020 года, нагадала, што з моманту захопу двое людзей – Раман Пратасевіч і Сафія Сапега – узятыя ў закладнікі. У лісце Святлана […]
Два новыя спосабы дапамагчы палітвязням і тым, хто выйшаў з турмы
Спосаб 1. Стаць сябрам канкрэтнай сям'і палітвязня з дапамогай «Краіны для жыцця» У сем'яў палітвязняў велізарная колькасць затратаў. Акрамя аплаты паслуг адваката і перадач, сваякам становіцца складаней утрымліваць сям'ю без аднаго з «кармільцаў». Таму ў фонда «Краіна для жыцця» з'явілася новая праграма салідарнасці – «Сябар сям'і». Любы ахвочы (чалавек ці арганізацыя з любой краіны свету) […]
Святлана Ціханоўская правяла працоўнае тэлефанаванне з прадстаўнікамі BYPOL
Падчас тэлефанавання Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі BYPOL абмеркавалі ўзлом «Беларускай чыгункі» Кіберпартызанамі і тое, што BYPOL стварыў свой кібер-аддзел з IT-спецыялістаў на базе «Перамогі». Таксама абмеркавалі пытанне наяўнасці замежных войскаў на тэрыторыі Беларусі. Алег Талерчык сказаў: «З боку нелегітымнага Мінска няма інфармацыі пра тое, як будуць выводзіцца войскі. Яны кажуць толькі тое, што першы этап працягнецца […]
«Мы ствараем аператыўны штаб дэмакратычных сілаў». Ціханоўская, КР і НАК выступілі з сумеснай прэс-канферэнцыяй
«Добры дзень. Дзякуй, што сабраліся так тэрмінова. Многія ўночы ехалі з Варшавы, я ўдзячная ўсім партнёрам, хто адклаў справы і прыехаў, каб разам выступіць перад беларусамі. Учора рэжымам быў абвешчаны нелегітымны «рэферэндум». Гэта спроба ўтрымаць уладу, але гэта ніяк не вырашае палітычны, эканамічны і гуманітарны крызіс і праблемы людзей. Гэта не выбар «за» і «супраць», […]
Рэферэндум, да якога мы гатовыя: прэс-канферэнцыя аб’яднаных дэмакратычных сілаў
21 студзеня, пятніца, 14:00 па Мінску https://youtu.be/LtMfdfOv1s4 «Рэферэндум», які пройдзе 27 лютага — гэта злачынства. Беларусаў спрабуюць падмануць і замест галасавання за рэальныя перамены сфальсіфікаваць народную падтрымку рэжыма. Таму дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць намаганні, каб супрацьстаяць беззаконню. Удзельнікі прэс-канферэнцыі прадставяць стратэгію і план дзеянняў падчас «рэферэндуму», раскажуць, што значыць для беларусаў «канстытуцыйная рэформа» паводле сцэнара Лукашэнкі, і […]
Дэмакратычныя сілы склалі сумесны зварот і даслалі лісты з агульнай пазіцыяй ЕС, ЗША, Вялікабрытаніі і ў АБСЕ
Офіс Ціханоўскай, Каардынацыйная Рада, Народнае Антыкрызіснае Кіраўніцтва заклікалі: 1. Выступіць з афіцыйнымі заявамі пра непрызнанне за Лукашэнкам права на правядзенне рэферэндуму. Гэта пазбавіць рэферэндум якой-небудзь палітычнай і юрыдычнай значнасці, перакрэсліць планы рэжыму на аднаўленне страчанай легітымнасці. 2. Заявіць, што ў выпадку працягу рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія не падтрымліваюць імітацыйны «рэферэндум», супраць рэжыму Лукашэнкі […]
Дэмакратычныя сілы абвясцілі 2022 год годам Францыска Скарыны
Беларускія дэмакратычныя сілы абвясцілі 2022 год годам Скарыны. Пра гэта заявілі Офіс Святланы Ціханоўскай, НАУ, Беларуская Рада культуры і Каардынацыйная рада. Беларускія дэмакратычныя сілы супольна з урадамі і беларускай дыяспарай Літвы, Чэхіі, Польшчы і іншых краінаў Еўропы плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Скарыну і яго гістарычнай спадчыне. Ужо сёння, 20 студзеня, у гонар Скарыны прайшлі урачыстыя […]
Святлана Ціханоўская наведала богаслужэнне ў гонар Францыска Скарыны
Сёння, 20 студзеня, адбываюцца богаслужэнні ў Гонар Францыска Скарыны ў Вільні, Празе, Варшаве, Полацку, Падуі і Менску – гарадах, звязаных са Скарынам. Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Святой Імшы ў Кафедральным саборы ў Вільні. Яна пракаментавала свой удзел: «Гэтае богаслужэнне адбываецца ў гонар Францішка Скарыны, нашага асветніка, і пачатку кнігадрукавання на беларускіх землях. Тут у […]
Святлана Ціханоўская – пра магчымы ўдзел Беларусі ў ваенным канфлікце
Ціханоўская: «Дэмакратычныя сілы катэгарычна супраць удзелу Беларусі ў ваенным канфлікце на чыім-небудзь баку. Гэта супярэчыць імкненню да нейтралітэту, закладзенаму ў дзейнай версіі Канстытуцыі. Нагадаю, што яна яшчэ не скасаваная. Мы з трывогай адзначаем, што стан вайсковай эскалацыі становіцца нормай для рэжыму. Лукашэнка не здольны вырашаць эканамічныя праблемы, таму шукае ворагаў і адкладае рэформы. Гэта пагаршае […]
З ініцыятывы Офісу Святланы Ціханоўскай рыхтуецца адукацыйны праект для дзяцей-беларусаў па ўсім свеце
Сутнасць праекту ў тым, каб стварыць і падтрымаць разнастайныя адукацыйныя праекты, разлічаныя найперш на беларускіх дзяцей, якія былі вымушаныя разам з бацькамі з’ехаць з Беларусі. Старт праекту чакаецца ўжо гэтаю вясной. Прадстаўніца Святланы Ціханоўскай у пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова распавяла «Белсату», як ідзе падрыхтоўка і хто зможа паўдзельнічаць у навучанні маленькіх беларусаў. «Цяпер […]
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Офіса правялі першае шырокае тэлефанаванне з беларускай дыяспарай ва Украіне
Ціханоўская пачала тэлефанаванне з падзякі за адкрыты ліст ёй і яе камандзе ад дыяспары ў снежні 2021-га. На тэлефанаванні з боку Офіса таксама прысутнічалі дарадцы Аляксандр Дабравольскі і Франак Вячорка, кіраўнік Кабінета прадстаўнікоў Валер Кавалеўскі. Мадэрыраваў тэлефанаванне каардынатар па працы з дыяспарамі Данііл Гаркавы. Прадстаўнікі дыяспары ўзнялі пытанне спрашчэння легалізацыі беларусаў, абмеркавалі падтрыманне беларускага парадку […]
Святлана Ціханоўская: «ICAO і міжнародная супольнасць можа або заплюшчыць вочы на беззаконне ў сферы авіяцыі, або спыніць яго»
Ціханоўская: «Высновы з тэхнічнай справаздачы ICAO адназначныя. З яе бачна, што рэжым шмат разоў адхіляў запыты на інфармацыю і мяняў паказанні, хаваючы факты і праўду. А праўда ў тым, усе дзеянні ў інцыдэнце з пасадкай самалёта Ryanair зрабіў рэжым, але беларусы не нясуць за гэта адказнасці. Адказнасць нясе нелегітымны рэжым, які захапіў Беларусь. Праўда на […]
Святлана Ціханоўская – пра справаздачу ICAO па рэйсе Ryanair
Ціханоўская: «Сёння ICAO апублікавала справаздачу пра дэталі інцыдэнту з рэйсам FR4978 кампаніі Ryanair у паветранай прасторы Беларусі. Даклад быў прадстаўлены ўсім 193 дзяржавам-чальцам ICAO, уключаючы 36 краін, абраных у адмысловую Раду. Я ўдзячная ICAO за публікацыю і старт публічнай працы па гэтай справе. Яшчэ летам мінулага года мая каманда звярнулася да прэзідэнта Рады ICAO з […]
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці пра будучую рэформу аховы здароўя
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці. Вынікам тэлефанавання стала візія, якія праблемы ў гэтай сферы хвалююць людзей цяпер, што перашкаджае развіццю медыцыны ў Беларусі і як гэтыя пытанні могуць быць вырашаныя. Больш падрабязна пра гэта – у картках і ў дакуменце ніжэй. Фонд медыцынскай салідарнасці пачаў распрацоўваць напрамкі для рэформаў і чакае вашых прапаноў. Вы […]
Святлан Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці пра будучую рэформу аховы здароўя
Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прадстаўнікамі медыцынскай супольнасці. Вынікам тэлефанавання стала візія, якія праблемы ў гэтай сферы хвалююць людзей цяпер, што перашкаджае развіццю медыцыны ў Беларусі і як гэтыя пытанні могуць быць вырашаныя. Больш падрабязна пра гэта – у картках і ў дакуменце ніжэй. Фонд медыцынскай салідарнасці пачаў распрацоўваць напрамкі для рэформаў і чакае […]
Новы ўрад Нарвегіі падтрымаў беларусаў. Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне са старшынёй камітэта па замежных справах і абароне парламента Нарвегіі Інэ Мары Эрыксан Сёрэйдэ
На тэлефанаванні Ціханоўская: – Назвала запланаваны «рэферэндум» у Беларусі фарсам, і падкрэсліла, што рэжым страціў легітымнасць, а Канстытуцыя ў краіне не выконваецца. Яна расказала, што дэмакратычныя сілы заклікаюць беларусаў перакрэсліваць усе пазіцыі ў бюлетэнях, выказваючы пратэст супраць падману рэжыму. Міжнародная супольнасць не павінна верыць у падман рэжыму: «рэферэндум» не павінен быць прызнаны. – Падкрэсліла важнасць […]