3-4 чэрвеня праходзілі мерапрыемствы «Культура ў эміграцыі», прысвечаныя падтрымцы і салідарнасці з беларускімі творцамі. Удзел у мерапрыемствах узялі Святлана Ціханоўская, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык, а таксама Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Ганна Янкута, Марыя Бонет, Віктар Сямашка і іншыя.
Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай у якой адзначыла, што: «Дзеля таго, каб мы захавалі самі сябе як беларусы, вельмі важна, каб бурлівае і разнастайнае культурнае жыццё нашай дыяспары не заціхала. Свабодная творчасць беларускіх музыкаў, мастакоў, актораў, літаратараў павінна заставацца найлепшым доказам таго, што і ва ўмовах выгнання Беларусь жыве і будзе жыць».
Таксама Ціханоўская сустрэлася з беларускімі пісьменнікамі і выдаўцамі, паслухала купальскія спевы і наведала Нацыянальны музей.