«За нашую з ім трохгадовую разлуку я пабывала ў такой колькасці краінаў, якую раней нават не магла сабе ўявіць. Хаця насамрэч я мару вярнуцца дадому і жыць з Сяргеем і дзецьмі ў свабоднай Беларусі.
Усе гэтыя тры гады я трымаю сябе ў руках, калі мяне пытаюцца пра самага роднага чалавека. Бо мала хто з тых, хто пытаецца, насамрэч разумее, што гэта такое. Але разумееце вы, мае дарагія».